Акцэнт на індывідуальны падыход

Прафілактыка правапарушальных паводзін непаўналетніх павінна грунтавацца на індывідуальнай рабоце з кожным канкрэтным дзіцем. Гэта адзначыла намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава па выніках выязнога пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў.

Віцэ-прэм’ер падкрэсліла, што ў рабоце па прафілактыцы злачыннасці непаўналетніх вельмі важная роля псіхолагаў і сацыяльных педагогаў устаноў адукацыі. “Цяпер работу трэба весці індывідуальна, шукаць свой падыход да кожнага дзіцяці. І акцэнт у большай ступені трэба рабіць менавіта на гэтым. У нашых школах працуюць спецыялісты, якія разумеюць псіхалогію дзіцяці і яе адрозненні, напрыклад, у 7 гадоў і ў 14 гадоў. Псіхолагі і сацыяльныя педагогі павінны працаваць у цесным кантакце з настаўнікамі і з класнымі кіраўнікамі. Калі ёсць прэтэнзіі да паводзін дзіцяці, узнікаюць нейкія пытанні, асцярогі адносна канкрэтнага вучня, то педагогі разам павінны папрацаваць, праясніць сітуацыю, падказаць штосьці бацькам і адкарэкціраваць паводзіны школьніка. Што тычыцца бацькоў, то яны не заўсёды правільна ацэньваюць дзіця, часта не ведаюць, як яно паводзіць сябе ў класе, у калектыве, у грамадстве. Бацькоў трэба інфармаваць, але не толькі аб праблемах, а і аб тым, што дзіця таленавітае і якія яго здольнасці трэба развіваць”, — лічыць Наталля Качанава.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *