Акцябраты з 4 “Б” класа

- 17:31Нам пішуць

Вучні гімназіі № 1 Навагрудка актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах. Вось і гэтым разам не абмінулі гарадскую квест-гульню сярод акцябрацкіх груп “Суперзорачка”.

У першым этапе “Маленькія зорачкі вялікай краіны” неабходна было прадставіць візітку каманды. Яркім і змястоўным было выступленне каманды “Draiv”, у якой узялі ўдзел 10 акцябрат: Ксенія Абрыцкая, Кацярына Гурына, Вікторыя Рытус, Паліна Кучко, Дар’я Драчылоўская, Кірыл Жых, Вячаслаў Новік, Даніла Сак, Кірыл Сосік, Ілья Трафімік.

Другі этап “Акцябраты — разумныя рабяты” прайшоў у вясёлай гульнёвай праграме. Дзеці прадэманстравалі свае веды па гісторыі Рэспублікі Беларусь, па гісторыі законаў і традыцый піянерскай арганізацыі, па правілах акцябрат. У выніку ў нас 3 месца.

Трэці этап — “Акцябраты — клапатлівыя рабяты”. Камандам неабходна было прадставіць творчае заданне па стварэнні доміка для птушак. Тут мы перамаглі.

Застаецца яшчэ адзін этап “Акцябраты — спартыўныя рабяты” і ўрачысты прыём акцябрат у піянеры. Пажадаем усім удзельнікам гульні поспехаў.

Аксана ЛОГІН,
класны кіраўнік 4 “Б” класа гімназіі № 1 Навагрудка.