Акцябронак-2017

- 16:58Нам пішуць

Пад такім дэвізам у сярэдняй школе № 11 Ліды прайшло свята акцябрат, на якім вызначылі самых актыўных — лідараў акцябрацкіх груп.

Першы конкурс — самапрэзентацыя “Я — акцябронак-лідар”. Вучні прадэманстравалі, якія яны таленавітыя, рознабаковыя, захопленыя, смелыя лідары, выдатныя сябры. Конкурс “Збяры пазл, пазнай героя” паказаў, што дзеці любяць чытаць і ведаюць казкі.

А пакуль удзельнікі рыхтаваліся ды трэцяга — творчага — конкурсу, старшакласнікі разам з групамі падтрымкі праводзілі флэшмоб і віктарыну “Мая Беларусь”.

Свае таленты ў спевах, танцах, спорце, музыцы, літаратурнай дэкламацыі ўдзельнікі прадэманстравалі ў творчым конкурсе.

Першае месца падзялілі акцябраты-лідары 2 “А” класа Раман Сватухін, 2 “Б” класа Паліна Лясота, 3 “А” класа Яўген Пакуль, 3 “Б” класа Арына Грынько. Другое месца — у акцябрат-лідараў з 3 “В” класа Кацярыны Камінскай, 4 “А” класа Вольгі Мялевіч, 4 “Б” класа Мікалая Круглікава.

Ірына ГЕБЕНЬ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 11 Ліды.