Акцыя да Дня Канстытуцыі: школьнікі атрымалі пашпарты і паабяцалі быць дастойнымі грамадзянамі Беларусі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі адбылася адна з важных падзей у жыцці юных грамадзян Светлагорска — урачыстае ўручэнне пашпартоў. 20 самых актыўных і таленавітых юнакоў і дзяўчат, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, атрымалі галоўны дакумент.