Акцыя “Канікулы без дыму і агню”

- 12:23Нам пішуць

Акцыя “Канікулы без дыму і агню” прайшла ў яслях-садзе № 10 Смаргоні.

У рамках акцыі, якая праходзіць у перыяд летніх канікул, з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей прайшла сустрэча нашых выхаванцаў з інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Смаргонскага РАНС Надзеяй Сяргееўнай Вайнілка.

Сустрэча праходзіла на пасту ДПС нашай установы.

Надзея Сяргееўна падрыхтавала для дзяцей шмат цікавага. У вясёлых гульнях-эстафетах “Пажарныя машыны”, “Збяры пазл”, “Падбяры пару”, “Пакліч пажарную службу” нашы выхаванцы не толькі паказалі сваю шпаркасць, спрыт, але і замацавалі ўяўленні аб правілах бяспечных паводзін, паказалі свае ўменні правільна дзейнічаць у выпадку выяўлення пажару, успомнілі нумары службаў выратавання, паўтарылі алгарытм выкліку пажарнай службы. У канцы эстафет усіх удзельнікаў чакалі салодкія прызы.

А яшчэ ўсе жадаючыя змаглі прымераць адзенне работнікаў МНС.

На развітанне за актыўны ўдзел у мерапрыемстве выхаванцы дашкольнай установы атрымалі буклеты на тэму бяспекі, якія яны змогуць разгледзець дома разам з бацькамі і яшчэ раз паўтарыць правілы бяспекі.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Смаргоні.