Акцыя “Ліст вадзіцелю”

- 14:57Нам пішуць

Аддзел ДАІ Партызанскага РУУС Мінска сумесна з гімназіяй № 5 правёў акцыю “Ліст вадзіцелю”.

Гімназія № 5 размяшчаецца на вуліцы Мендзялеева ў Мінску каля праезнай часткі. Кожны будны дзень бацькі, прыводзячы сваіх дзяцей на заняткі, сутыкаюцца з сапраўднымі цяжкасцямі, спрабуючы бяспечна дабрацца да варот школы. І гэта не адзінкавы выпадак. А для таго, каб вадзіцелі былі на дарогах больш уважлівыя і асцярожныя, у навучальнай установе аб’яўлена акцыя “Ліст вадзіцелю”.

Многія хлопчыкі і дзяўчынкі адгукнуліся на гэтую ініцыятыву. Лісты са зваротамі заклікаюць да парадку на дарогах. Акцыя аказалася адной з самых масавых: ледзь не ўсе пяцікласнікі напісалі лісты вадзіцелям. Вось урывак з аднаго з іх:

“Дарогі вадзіцель!

Хачу вам пажадаць, перш за ўсё, каб вы не садзіліся за руль аўтамабіля ў нецвярозым стане. Бо нам, дзецям, і іншым людзям дорага жыццё. А яшчэ папрашу вас не парушаць правілы дарожнага руху і быць больш уважлівымі, звяртаць увагу на ўсе дарожныя знакі. А ўвогуле быць за рулём — гэта вялікая праца. Вось я, калі вырасту, таксама хачу быць уважлівым вадзіцелем і буду імкнуцца не парушаць правілы дарожнага руху.
Аліна, 5 клас”.

Ганна ЦІХАНОВІЧ,
вядучы спецыяліст па АіП аддзела ДАІ Партызанскага раёна Мінска.