Акцыя “Нашы дзеці” стартуе 10 снежня

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пройдзе ў Беларусі з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 кастрычніка 2018 года № 754, паведамляе сайт урада.

У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і. Яны павіншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручаць ім падарункі, дапамогуць у вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб’яднанні і іншыя арганізацыі.

У снежні адбудзецца цэнтральная падзея акцыі — навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. У ім прымуць удзел больш за 2 тысячы дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны: навучэнцы — пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў і інш.

Пастановай таксама зацверджаны аргкамітэт па правядзенні ў Мінску мерапрыемстваў акцыі “Нашы дзеці”. Яго ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.