Акцыя “Спяваем гімн разам”

- 15:13Нам пішуць

Патрыятычнае выхаванне маладога пакалення — важная задача сучаснай школы, бо дзяцінства і юнацтва — самая спрыяльная пара для прывіцця святога пачуцця любові да Радзімы.

Выхаванне павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, павышэнне іх ролі ў патрыятычным і грамадзянскім выхаванні навучэнцаў — неад’емная частка выхаваўчай дзейнасці нашай установы.

Дзень дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь — свята свабоды, грамадзянскага міру і згоды ўсіх людзей на аснове закона і справядлівасці, сімвал нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за цяперашні час і будучыню нашай Радзімы. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і свята ўшаноўваем сімвалы нашай дзяржавы. Таму ўжо стала традыцыяй кожны год адзначаць Дзень дзяржаўных сімвалаў.

14 мая ўсе вучні школы сабраліся на лінейцы, каб узяць удзел у акцыі “Спяваем гімн разам”.

Святлана ЧАКАВАЯ,
настаўніца пачатковых класаў
Бакштаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Іўеўскага раёна.