Але-але-але, Тураў!

- 12:20Навіны рэгіёнаў

На тэрыторыі тураўскай сярэдняй школы № 1 адкрылі міні-футбольную пляцоўку. 

Начальнік аддзела адукацыі Жыткавіцкага райвыканкама Таццяна Русая расказала, што рэалізаваць сацыяльны праект дапамаглі Тураўскі малочны камбінат, ДЭУ-111 і ААТ “Тураўшчына”, а таксама Беларуская федэрацыя футбола і раённы выканаўчы камітэт.

На месцы, дзе цяпер заўзята ганяюць мяч на сучасным штучным пакрыцці юныя спартсмены, зусім нядаўна была гульнявая пляцоўка, якая маральна састарэла. Дырэктар тураўскай сярэдняй школы № 1 Валянцін Лашкевіч дадаў, што менавіта мясцовыя хлопчыкі ўваходзяць у асноўны склад Жыткавіцкай футбольнай каманды, якая паспяхова выступае ў спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч”. Новая футбольная пляцоўка паслужыць ім для будучых спартыўных дасягненняў. 

Ірына АСТАШКЕВІЧ.