“З кожным годам у Слуцкім раёне Мінскай вобласці павялічваецца колькасць выпускнікоў 11 класаў, якія паступілі ва ўстановы вышэйшай адукацыі. У 2020 годзе гэтая лічба складала 378 або 66,9% навучэнцаў, — расказаў начальнік упраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька. — Вядзецца работа па мэтавым паступленні навучэнцаў раёна на педагагічныя і сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Па выніках ЦТ мінулага года мы маем тры 100бальныя вынікі, звыш 90 балаў атрымаў 41 чалавек”.
— Раскажыце аб сістэме падрыхтоўкі навучэнцаў раёна да самавызначэння і выбару прафесіі.
— Ужо ў пачатковых класах праходзяць тэматычныя класныя гадзіны з выкарыстаннем інтэрактыўных гульняў, конкурсы малюнкаў. Ладзяцца інфармацыйныя гадзіны ў рамках праекта “ШАГ”, факультатыўныя заняткі па выбары прафесіі. Для вучняў 8—10 класаў арганізуюцца сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій, для старшакласнікаў — экскурсіі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы і на прадпрыемствы раёна, сустрэчы з прадстаўнікамі навучальных устаноў Мінскай вобласці. Традыцыйна навучэнцы 9 і 11 класаў удзельнічаюць у прафарыентацыйных мерапрыемствах у рамках “Зорнага паходу”, арганізаванага студэнтамі БДПУ імя Максіма Танка. Штогод упраўленнем па адукацыі сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слуцкага райвыканкама для навучэнцаў выпускных класаў праводзяцца дні або тыдні прафарыентацыі.
У Слуцкім раёне функцыянуюць педагагічныя, ваеннапатрыятычныя класы, клас прававой накіраванасці. Вядзецца прафпадрыхтоўка навучэнцаў па вучэбным плане і праграме падрыхтоўкі вадзіцеляў колавых трактароў катэгорыі “А”. Сярэдняя школа № 10 імя С.Ф.Рубанава Слуцка заключыла дагаворы з БДУ (фізфак, мехмат, заняткі з навучэнцамі праводзяцца 1 раз на месяц) і БДЭУ (факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі). Сярэдняя школа № 5 Слуцка мае дагавор з Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь, Грэская сярэдняя школа — з БДПУ імя Максіма Танка, Вясейская сярэдняя школа — з Гродзенскім аграрным універсітэтам, сярэдняя школа № 13 Слуцка — з БДУ, Слуцкім дзяржаўным каледжам і Слуцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэем.
— Як арганізавана павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі? Ці хапае педагогаў ва ўстановах адукацыі?
— У пачатку навучальнага года ў раёне адчуваўся недахоп настаўнікаў матэматыкі, фізікі, пачатковых класаў, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі. Праблема вырашалася за кошт прыцягнення педагогаўпенсіянераў. На 2021/2022 навучальны год зроблены заяўкі на маладых спецыялістаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
У 2020 годзе прайшлі павышэнне кваліфікацыі 567 педагогаў. Кіраўнікі і спецыялісты адукацыі павысілі прафесійны ўзровень, наведаўшы семінарскія заняткі, вэбінары ў вочнай і дыстанцыйнай формах ва ўстановах дадатковай адукацыі дарослых. На базе ўстаноў адукацыі Слуцкага раёна арганізуецца правядзенне абласных і рэспубліканскіх семінараў. У 2020 годзе больш за 70 педагогаў сталі ўдзельнікамі канферэнцый розных узроўняў. На сайце ўпраўлення па адукацыі ў раздзеле “Метадычны кабінет” створана рубрыка “Навучанне з выкарыстаннем ІКТ”. 22 відэаўрокі педагогаў Случчыны размешчаны на сайце МАІРА. У раёне выдаецца электронны педагагічны часопіс “Весці адукацыі Случчыны”.
Педагогі раёна павышаюць прафесійны ўзровень праз удзел у конкурсах, цікавых праектах. Па выніках рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2020” Вікторыя Пятроўна Гяч перамагла ў намінацыі “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”. Педагогі раёна з’яўляюцца пераможцамі абласнога конкурсу для педагагічных работнікаў. Калектыў ясляўсада № 19 Слуцка стаў удзельнікам міжнароднага праекта “Удасканаленне аказання ранняй комплекснай дапамогі ва ўстановах дашкольнай адукацыі”. Установе па лініі ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь прадастаўлена гульнявое абсталяванне, што паспрыяе стварэнню інклюзіўнага асяроддзя, якое дапаможа кожнаму дзіцяці асвоіць нормы і правілы жыцця ў калектыве, падрыхтавацца да навучання ў школе.
— Як забяспечваецца падрыхтоўка вучняў да прадметных алімпіяд, навуковадаследчай дзейнасці, турніраў?
— Для гэтага задзейнічаны магчымасці стымулюючых, факультатыўных, індывідуальных заняткаў, а на ўзроўні раёна — міжшкольных факультатываў, рэсурсных цэнтраў, апорных устаноў, арганізавана супрацоўніцтва з установамі вышэйшай адукацыі. Педагогі з’яўляюцца настаўнікамітрэнерамі ў раённых і абласных профільных лагерах і зменах. Апорнымі ўстановамі Слуцка па рабоце з адоранымі навучэнцамі ў 2020/2021 навучальным годзе былі гімназіі № 1, № 2, сярэдняя школа № 10 імя С.Ф.Рубанава. Рэалізуюцца мерапрыемствы па раннім выяўленні і псіхолагапедагагічным суправаджэнні адораных дзяцей. Для падрыхтоўкі да трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ствараюцца раённыя аўтарскія групы педагогаў, якія працуюць з навучэнцамі — пераможцамі раённых алімпіяд.
Алгарытм падрыхтоўкі навучэнцаў да рэспубліканскай алімпіяды выглядае наступным чынам: курсавая перападрыхтоўка педагогаў, навучанне на вэбінарах і семінарах рознага ўзроўню; удзел педагогаў у рабоце абласных і рэспубліканскіх творчых груп; уд зел педагогаў у якасці прадметных журы на трэцім і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды і ў конкурсе работ даследчага характару. У поўнай меры выкарыстоўваецца патэнцыял вучэбных збораў і дадатковых мерапрыемстваў для навучэнцаў і педагогаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі: заняткі па суботах, тыднёвыя (у 2 этапы) вучэбныя зборы для навучэнцаў; семінары, моўныя трэнінгі па англійскай мове; дадатковыя заняткі з трэнерамі, носьбітамі мовы; работа кансультантаў (дыстанцыйна) па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды; вучэбныя заняткі па астраноміі ў планетарыі БДПУ імя Максіма Танка; трэніровачныя турніры па падрыхтоўцы да заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы і г.д.
— Якіх поспехаў дасягнулі вашы навучэнцы?
— У 2021 годзе каманда навучэнцаў Слуцкага раёна (77 чалавек) прымала ўд зел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды. Перамаглі 40 навучэнцаў. На заключным этапе ў 2021 годзе нашы дзеці атрымалі 7 дыпломаў і 2 пахвальныя водзывы. У 2020 годзе ў ХXVIII Рэспубліканскім турніры юных фізікаў каманда навучэнцаў сярэдняй школы № 10 імя С.Ф.Рубанава Слуцка заваявала дыплом III ступені. У 2021 годзе на IХ Абласным мінітурніры юных матэматыкаў зборная каманда Слуцкага раёна заваявала дыплом III ступені. У зборнай каманды юных хімікаў на абласным турніры сёлета дыплом II ступені. На XХV Рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў па астраноміі, біялогіі, інфарматыцы, матэматыцы, фізіцы, хіміі 2020/2021 навучальнага года атрыманы дыплом III ступені і пахвальны водзыў. 5 навучэнцаў сярэдняй школы № 11 сталі фіналістамі і ўдзельнікамі рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. На VIII Міжнародным конкурсе праектнадаследчых работ школьнікаў, студэнтаў і педагагічных работнікаў “Прызма” атрыманы два дыпломы II ступені. Ад зін дыплом II ступені і два дыпломы III ступені заваяваны на ХХХ Адкрытай маскоўскай інжынернай канферэнцыі школьнікаў “Патэнцыял” у Маскоўскім энергетычным інстытуце. У ІІІ Міжнародным тэлепраекце “Кубак дружбы”, які праходзіў у канцы студзеня ў Мінску, навучэнка аб’яднання па інтарэсах Ульяна Крывадубская стала лаўрэатам III ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал”.
Надзея ЦЕРАХАВА.