Алімпійцы ад педагогікі

- 11:08Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Новыя яркія імёны ўпісаны ў рэгіянальную кнігу­-летапіс “Педагагічны Алімп”, якую на Гомельшчыне вядуць з 2008 года. Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу прайшло падчас абласнога свята, прысвечанага Дню настаўніка. 

 

У намінацыі “Захоўваючы памяць пакаленняў” пераможцамі прызнаны настаўнік гісторыі Гомельскага кадэцкага вучылішча Павел Дзенісенка і кіраўнік Мазырскага раённага вучэбна­метадычнага цэнтра Марына Старыкава.

Пасведчанні ў намінацыі “Будучыню будаваць маладым” уручаны майстру вытворчага навучання Гомельскага прафесійнага аграрна­тэхнічнага ліцэя Івану Ільюшчанку і кіраўніку народнай студыі выяўленчага мастацтва Гомельскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі Алене Леўчанка. 

У намінацыі “Прымнажаючы каштоўнасці сям’і і педагагічнай прафесіі” адзначаны Уладзімір Пятровіч і Ларыса Мікалаеўна Малчанавы з Чырвонаслабодскай сярэдняй школы Акцябрскага раёна. 

“Настаўнік. Кіраўнік. Гаспадар”. Гэтыя званні дасталіся дырэктару Залескай сярэдняй школы Чачэрскага раёна Яўгену Цалку. 

 

Падрабязней чытаце ў матэрыяле Ірыны Асташкевіч у нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.