Алімпіяда па пяці мовах

- 12:29Адукацыйная прастора

23 сакавіка Гомель значна пабольшыўся колькасцю вучнёўскай моладзі. Цягнікі і аўтобусы з розных куточкаў краіны везлі ў абласны цэнтр удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах. Іх рукзакі і сумкі былі запоўнены кнігамі, слоўнікамі і сшыткамі. А яшчэ здавалася, што ты знаходзішся сярод нейкіх замежных дэлегацый: усюды чулася незнаёмая гаворка.

Гэтых юнакоў і дзяўчат чакаў тыдзень напружанай работы. Але, углядаючыся ў іх твары, нельга было заўважыць якога-небудзь хвалявання ці няўпэўненасці.
Удзел у выпрабаваннях на веданне адной з пяці замежных моў прымалі амаль дзвесце навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў, 90 з іх тыя, хто зусім хутка атрымае атэстат сталасці, а значыць, стаіць на парозе выбару будучай прафесіі. 28 чалавек — са сталічных устаноў адукацыі, столькі ж — з Віцебскай вобласці. 24, 25, 26, 27 вучняў прадстаўлялі адпаведна Брэсцкую, Магілёўскую, Мінскую і Гродзенскую вобласці. Таксама ў спаборніцтвах удзельнічалі чацвёра навучэнцаў Ліцэя БДУ. А больш за ўсё юных знаўцаў замежнай мовы прадставіла Гомельшчына — 34.
Вітаючы алімпіяднікаў, першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В.А.Богуш адзначыў, што наперадзе ў іх вялікі поспех перш за ўсё таму, што яны валодаюць замежнай мовай.
— Сёння веданне іншай мовы дазваляе атрымаць добрую работу і рабіць паспяховую кар’еру, — сказаў Вадзім Анатольевіч. — Міжнародныя сувязі пастаянна пашыраюцца і ўмацоўваюцца ва ўсіх без выключэння сферах дзейнасці, а таму ўзрастае патрэба ў спецыялістах, якія могуць нароўні размаўляць з прадстаўнікамі замежных краін.
Калі настала хвалюючая хвіліна і на сцэну за ўзнагародамі запрашалі пераможцаў алімпіяды, было вельмі прыемна бачыць, як юнакі і дзяўчаты раздзялялі радасць перамог са сваімі равеснікамі.

17 дыпломаў І ступені з вялікім задавальненнем уручыла лепшым знаўцам розных моў рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Н.П.Баранава. Так, пераможцамі заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове сталі Кірыл Чэрвонны (11 клас, гімназія Дзяржынска), Раман Малыхін (11 клас, гімназія № 1 Віцебска), Дар’я Дзядзенка (11 клас, Гомельскі абласны ліцэй), Настасся Шэвель (10 клас, гімназія Добруша), Аліса Сітнікава (10 клас, гімназія № 38 Мінска), Паліна Арцімянок (10 клас, гімназія № 2 Полацка).
Лепшымі ў веданні нямецкай мовы сталі Сюзан Элен Груневальд (11 клас, сярэдняя школа № 73 Мінска), Ангеліна Кікценка (11 клас, гімназія № 2 Пiнска), Маргарыта Левановіч (10 клас, гімназія № 56 Мінска) і Настасся Жыльнікава (10 клас, сярэдняя школа № 49 Гомеля).
Перамогу ў алімпіядзе па французскай мове атрымалі 11-класнікі гімназіі № 46 Гомеля імя Блеза Паскаля Яўген Ключнікаў і Кацярына Стальчанка, а таксама навучэнкі 10 класа гродзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага Алена Брушко і Паліна Грынько.
У спаборніцтвах па іспанскай мове парамаглі Вольга Чайко (11 клас, гімназія № 1 Ліды) і Андрэй Масакоўскі (10 клас, сярэдняя школа № 1 Бабруйска).
Наталля Пятроўна ўручыла таксама граматы і спецыяльныя прызы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта за высокі ўзровень валодання вусным маўленнем. Іх уладальнікамі сталі Раман Малыхін, Сюзан Элен Груневальд, Софія Яблонская, Настасяя Спіжук (11 клас, гімназія № 8 Мінска), Яніна Усцюгава (11 клас, сярэдняя школа № 5 Рагачова).

Сваіх уладальнікаў знайшлі 27 дыпломаў ІІ ступені. Узнагароды знаўцы замежных моў прымалі ад выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Дыпломы па англійскай мове атрымалі: Настасся Кучкоўская (11 клас, гімназія № 2 Гродна), Ілья Малафей (11 клас, гімназія № 1 Баранавіч), Ганна Кавалёва (11 клас, Ліцэй БДУ), Ірына Барзянкова (11 клас, гімназія № 12 Мінска), Рызо Нажмудзінаў (11 клас, сярэдняя школа № 11 Віцебска), Уладзімір Лапша (10 клас, гімназія № 7 Мінска), Вікторыя Туркова (10 клас, гімназія № 8 Віцебска), Дар’я Калчына (10 клас, Магілёўскі абласны ліцэй № 3), Марына Мартынюк (10 клас, гімназія № 2 Брэста), Максім Аўсянік (9 клас, гімназія № 2 Баранавіч).
Па нямецкай мове: Паліна Картэль (11 клас, гімназія № 2 Слуцка), Ягор Жарын (11 клас, сярэдняя школа № 34 Мінска), Валянціна Ваўрынюк (11 клас, сярэдняя школа № 7 Брэста), Марыя Альчыкава (10 клас, Брылёўская сярэдняя школа Гомельскага раёна), Ганна Пятрэнка (9 клас, сярэдняя школа № 73 Мінска), Кацярына Новахацька (9 клас, гімназія № 24 Мінска).
Па французскай мове: Таццяна Пацепня (11 клас, гімназія № 46 Гомеля імя Блеза Паскаля), Ірына Ярашэвіч (11 клас, сярэдняя школа № 15 Брэста), Вольга Анейчык (11 клас, гімназія № 34 Мінска), Настасся Шалкевіч (10 клас, сярэдняя школа № 148 Мінска), Хрысціна Кулеш (10 клас, гімназія № 8 імя В.І.Казлова Жлобіна), Ксенія Бярэзіна (10 клас, гімназія № 74 Мінска).
Па іспанскай мове: Яніна Усцюгава (11 клас, сярэдняя школа № 5 Рагачова), Элія-Ганна Лісай (8 клас, сярэдняя школа № 11 Ліды), Шайма аль-Арабы (10 клас, гімназія № 3 Магілёва).

43 удзельнікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах узнагароджаны дыпломамі ІІІ ступені.
Па англійскай мове: Наталля Валадзько (11 клас, гімназія № 5 Брэста), Ганна Мушакевіч (11 клас, гімназія № 1 Брэста), Станіслаў Акуленка (11 клас, гімназія Калінкавіч), Уладзіслаў Шахновіч (11 клас, гімназія Смаргоні), Паліна Мейсак (11 клас, гімназія № 6 Маладзечна), Кацярына Паўлючкова (11 клас, Магілёўскі абласны ліцэй № 3), Антон Гацко (11 клас, гімназія № 61 Мінска), Настасся Сцяпура (11 клас, гімназія № 9 імя Ф.П.Кірычэнка Гродна), Дэні Таўмірзаеў (10 клас, гімназія № 1 Жлобіна), Антон Павучкоў (10 клас, гімназія № 38 Мінска), Аліса Гаева (10 клас, гімназія № 8 Віцебска), Яна Кункевіч (10 клас, гімназія № 22 Мінска), Ганна Аніскевіч (10 клас, сярэдняя школы № 14 Маладзечна), Ксенія Ясюк (10 клас, гімназія № 1 Баранавіч), Юрый Удавічэнка (9 клас, гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага Гродна), Лізавета Ткачук (10 клас, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1).
Па нямецкай мове: Лізавета Чычко (11 клас, гімназія № 24 Мінска), Юлія Грыневіч (11 клас, Полацкая гімназія № 2), Ганна Варанчук (11 клас, гімназія № 2 Слуцка), Аляксандр Казерскі (11 клас, Бакштаўскі дзіцячы сад — сярэдняя школа Іўеўскага раёна), Дар’я Гулевіч (10 клас, сярэдняя школа № 49 Гомеля), Віялета Кузьміна (9 клас, гімназія № 2 Оршы), Глорыя Клябека (10 клас, гімназія № 1 Ліды), Катрын Шрайбер (7 клас, гімназія № 1 Ліда), Георгій Іваноў (10 клас, гімназія № 10 Маладзечна).
Па французскай мове: Марыя Аленіна (11 клас, Ліцэй БДУ), Дар’я Пракапенка (11 клас, гімназія № 74 Мінска), Яніна Куцейка (11 клас, гімназія № 1 Салігорска), Хрысціна Шадурская (11 клас, гімназія № 9 Віцебска), Дзмітрый Склёмін (11 клас, гімназія № 46 Гомеля імя Блеза Паскаля), Настасся Кірпічова (9 клас, гімназія № 71 Гомеля), Раман Крэпец (10 клас, сярэдняя школа № 15 Брэста), Валерыя Яцук (10 клас, гімназія № 1 Салігорска), Варвара Цішчанка (10 клас, гімназія № 9 Віцебска), Арына Раманоўская (10 клас, Ліцэй БДУ).
Па іспанскай мове: Настасся Лобач (11 клас, гімназія № 2 Ваўкавыска), Ганна Есіс (11 клас, сярэдняя школа № 139 Мінска), Ганна Янчанка (8 клас, сярэдняя школа № 17 Гомеля імя Франсіска дэ Міранды), Аляксандра Бабак (9 клас, сярэдняя школа № 114 Мінска імя Сымона Балівара), Дар’я Нікіцюк (10 клас, гімназія № 5 Брэста), Марыя Саявец (10 клас, гімназія № 5 Брэста).

Трыццаць юнакоў і дзяўчат атрымалі пахвальныя водгукі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія ўручыў прарэктар па вучэбнай рабоце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар І.В.Сёмчанка. Таксама з рук Ігара Валянцінавіча прызы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны атрымалі ўсе адзінаццацікласнікі каманды Гомельскай вобласці. Спецыяльныя прызы ад імя старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта з рук начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама С.І.Парошына атрымалі дзесяцікласснікі, якія паказалі высокія вынікі: Настасся Шэвель (гімназія Добруша), Маргарыта Левановіч (гімназія № 56 Мінска), Хрысціна Кулеш (гімназія № 8 Жлобіна), Андрэй Масакоўскамі (сярэдняя школа № 1 Бабруйска) і Антон Хэ (Гродзенская гарадская гімназія). Пяцёра навучэнцаў гомельскіх устаноў адукацыі — Лізавета Ткачук, Настасся Жыльнікава, Яўген Ключнікаў, Ганна Янчанка і Дзмітрый Хань — атрымалі спецыяльныя прызы Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Спецыяльныя прызы юным знаўцам французскай мовы, якія сталі пераможцамі алімпіяды, уручыла аташэ па моўнай адукацыі аддзела па супрацоўніцтве і культуры Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Клэр-Эліз Юбер. Яна ж перадала спецыяльныя прызы Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь хлопцам, якія спаборнічалі ў ведах па іспанскай мове.
Прадстаўнікі Інстытута імя Гётэ ў Мінску на чале з каардынатарам Цэнтральнага ўпраўлення па справах школьнай адукацыі за мяжой Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Вернерам Ліберкнехтам уручылі спецыяльныя прызы ўсім удзельнікам алімпіяды па нямецкай мове. Акрамя таго, былі названы імёны чатырох навучэнцаў, якія паедуць у Германію на два тыдні ў рамках праграмы вывучэння нямецкай мовы.
Юнакі і дзяўчаты, якія паказалі лепшыя вынікі на алімпіядзе, атрымалі спецыяльныя прызы ад прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый Гомеля і Гомельскай вобласці. Спецыяльны прыз Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ўручыла рэктар інстытута Н.А.Котава.

Уручаючы спецыяльныя прызы ўдзельнікам алімпіяды па кітайскай мове, другі сакратар па справах адукацыі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ван Дацдзюнь і дырэктар Інстытута імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Лю Сумін падзякавалі ўдзельнікам за цікаўнасць да мовы Паднябеснай і парадавалі паведамленнем аб тым, што ў час надыходзячых летніх канікул кожны з іх атрымае магчымасць правесці некалькі тыдняў у Кітаі па праграмме вывучэння мовы.
Па выніках алімпіяды дыпломам І ступені ўзнагароджаны Антон Хэ (9 клас, Гродзенская гарадская гімназія). Дыпломамі ІІ ступені — Ангеліна Мельнікава (11 клас, Рэчыцкі раённы ліцэй) і Софія Яблонская (9 клас, гімназія з беларускай мовай навучання № 23 Мінска). Дзяўчына таксама атрымала грамату і спецыяльны прыз Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта за лепшае вуснае выказванне на кітайскай мове. Дыпломы ІІІ ступені — у Дзмітрыя Хань, (8 клас, сярэдняя школа № 67 Гомеля) і Фаньці Сунь (9 клас, гімназія № 7 Мінска). Акрамя таго, некаторыя навучэнцы атрымалі пахвальныя водгукі. А вось вучаніца 7 класа гімназіі № 10 Гомеля Таісія Канаплёва, якая вывучае кітайскую мову, узнагароджана спецыяльным прызам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Спецыяльныя прызы міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь уручыў першы намеснік міністра В.А.Богуш таксама Любові Шустэр (11 клас, гімназія № 1 Слуцка), Марыі Альчыкавай (10 клас, Брылёўская сярэдняя школа Гомельскага раёна), Кацярыне Аверкавай (10 клас, сярэдняя школа № 3 Горак), Ірыне Фірш (10 клас, гімназія № 2 Ваўкавыска).

Наталля ЛУТЧАНКА.
Фота аўтара.