Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Сі Цзіньпіна за эфектыўнае супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дзякуе старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну за кітайскія інвестыцыі і крэдыты, прадастаўленыя для рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Пекіне, куды Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам. Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны.

За кошт гэтых сродкаў у Беларусі будуюцца дарогі, прапрацоўваецца шэраг праектаў для асваення фінансаў.
Прэзідэнт падкрэсліў, што нядаўні візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь стаў гістарычным і прарыўным. “Сёння супрацоўніцтва вельмі эфектыўна развіваецца”, — сказаў беларускі лідар.
Ужо нямала зроблена па будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”. “Вы яго назвалі жамчужынай Шаўковага шляху. Гэта будзе ўнікальны праект”, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён дадаў, што там значна актывізаваліся работы.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў таксама кітайскаму боку за ўвагу, што ўдзяляецца з боку дзяржавы памяці ахвяр Другой сусветнай вайны, у якой як Савецкі Саюз і Еўропа, так і Кітай панеслі сур’ёзныя страты.
Прэзідэнт таксама ўпамянуў аб праведзенай сустрэчы з першым намеснікам прэм’ера Дзяржаўнага савета КНР Чжан Гаалі. На ёй былі акрэслены пытанні, якія Беларусі і Кітаю трэба вырашыць у бліжэйшай перспектыве. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, бакі не адыходзілі і ад абмеркавання праблемных пытанняў.