Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Прымяняюцца самыя сучасныя фальшывыя тэхналогіі, ідзе ўмяшанне з–за мяжы ў нашы выбары, унутраныя справы”

- 11:10Інфармацыйная гадзіна

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні.

Выказваючыся аб бягучай сітуацыі ў краіне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер у інтэрнэце актыўна распаўсю­джваюцца “жудасныя фэйкі”, з дапамогай якіх хочуць дыскрэдытаваць уладу. Некаторыя з такіх укідаў, сказаў прэзідэнт, яго прос­та здзіўляюць: “Сёння мне далажылі (хоць гэта было даўно, ніхто не дакладваў), што ў аднаго з маіх сыноў у Швейцарыі $840 млн. Накіруйце туды па дыпламатычных каналах пісьмо: хто хоча забраць гэтыя грошы, няхай неадкладна забярэ”.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што інфармацыя проста фальсіфікуецца і людзі, якія не разбіраюцца ў банкаўскіх дакументах, вераць гэтым фэйкам. “Лю­дзі ж не разумеюць, што гэта такое. Такія фэйкі будуць пастаянна. І нам трэба гэта мець на ўвазе, з гэтым жыць і змагацца. Дарэчы, гэта падкідваецца структурамі “бабічаўскімі”, “незыгарамі” з Расіі, — дадаў ён. — Гэта не наша, гэта з Расіі ідзе інфармацыя. Потым яны папросяць прабачэння, знімуць. Але ж людзям у мазгі ўжо ўкінулі гэта”.

“Па ваеннаслужачых нават. Гавораць: пасведчанне Службы бяспекі. Нехта пайшоў і пасведчанне з сабой забраў, цяпер друкуе, што ён супраць улады. Гэта неверагодна, каб, звальняючыся са Службы бяспекі, чалавек хоць на гадзіну пакінуў у сябе пасведчанне. Ён спачатку здае зброю, пасведчанне, потым атрымлівае абходны ліст і іншае, — адзначыў прэзідэнт. — Людзі, асабліва моладзь, якія там сядзяць (у тэлеграм-каналах. — Заўвага БелТА.), гэтага ж не разумеюць. І яны глядзяць: нават у Службе бяспекі супраць прэзідэнта. Вось такія фэйкі, і мы з гэтым павінны жыць. Але мы павінны трымаць галаву на плячах і людзям растлумачваць, што адбываецца”.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што апаненты ўлады патрабуюць сумленных і прыстойных выбараў, аднак самі паво­дзяць сябе несумленна. “Яны што, нас штурха­юць на несумленнасць такую, як яны сябе паводзяць? Зразумела, што там за імі лялечнікі стаяць. Яны і з аднаго, і з другога боку. І ў Польшчы жывуць, і з Расіі падкідваюць. Мы аб гэтым з прэзідэнтам Пуціным пагаворым у найбліжэйшы час пры сустрэчы, але гэтая сітуацыя вельмі складаная. Прымяняюцца самыя сучасныя фальшывыя тэхналогіі, ідзе ўмяшанне з-за мяжы ў нашы выбары, унутраныя справы”, — заявіў
Аляксандр Лукашэнка.

“Але мы не ядзерная дзяржава. Мы не можам узяць ядзерную боегалоўку, размахваць і крычаць або гаварыць аб гіпергукавой зброі, што мы вам адкажам. Мы звычайная сярэднееўрапейская краіна, міралюбівая, нацэленая на спакойнае жыццё. І некаму пагражаць у сувязі з гэтым мы проста не можам”, — дадаў прэзідэнт.