Аляксандр Заяц: «У адукацыі ўсё пачынаецца з чалавека, а ўжо затым дапаўняецца сучаснымі тэхналогіямі і сродкамі»

З будучай прафесіяй 32-гадовы дырэктар Ганцавіцкай сярэдняй школы Аляксандр Заяц вызначыўся рана і без ваганняў, таму адчувае сябе ў ёй упэўнена і на дасягнутым спыняцца не збіраецца.