Амерыканцам зноў пагражаюць

КНДР заявіла пра гатоўнасць атакаваць амерыканскі востраў Гуам у Ціхім акіяне, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на паўночнакарэйскае Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.

Карэйская народная армія распрацоўвае план нанясення прэвентыўнага ракетнага ўдару па ваенных аб’ектах ЗША на ціаакіянскім востраве Гуам. Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка арміі. “Гэты план будзе старанна распрацоўвацца, аб прагрэсе будзе дакладвацца вярхоўнаму камандаванню. І пасля рашэння вярхоўнага галоўнакамандуючага ядзерных узброеных сіл нашай Рэспублікі таварыша Кім Чэн Ына план будзе прыведзены ў дзеянне ў любы час. У выпадку ажыццяўлення гэтага ўдару амерыканцы стануць першымі, хто адчуе ўсю магутнасць нашай стратэгічнай зброі на сабе”, — адзначаецца ў паведамленні.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *