Англійская мова на анлайн-платформе

Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ва ўсім свеце, справакавала частковае ці поўнае змяненне звычайнай хады рэчаў і прымусіла людзей шукаць альтэрнатывы не толькі асабістым зносінам, але і адукацыйнаму працэсу, які апынуўся пад пагрозай зрыву. Немагчымасць арганізаваць навучанне ў агульнаадукацыйных школах прывяла да таго, што многія краіны перайшлі на дыстанцыйную форму работы на розных анлайн-платформах і сэрвісах. Адным з самых папулярных стаў дадатак Zoom Video Communications, ці проста Zoom, які дазваляе педагогам арганізаваць аддаленае навучанне незалежна ад месца і часу.

Як хутка асвоіць тэхнічны бок работы з гэтым рэсурсам і метадычна правільна арганізаваць работу з ім, асабліва калі адсутнічае вопыт дыстанцыйнай работы?

У гэтым артыкуле дзялюся сваім вопытам работы на гэтай платформе з навучэнцамі 8 і 10 класаў сярэдняй школы № 14 Мазыра.

Што такое Zoom (“Зум”) і як яго асвоіць?

Zoom (у перакладзе з англійскай — “перамяшчацца вельмі хутка з пэўным шумам”) — гэта воблачная платформа і больш сучасная альтэрнатыва “Скайпу” ў фармаце высокай дакладнасці, запушчаная ў 2013 годзе Эрыкам Юань у Каліфорніі, ЗША. На яе аснове карыстальнікі могуць праводзіць анлайн-відэаканферэнцыі, вэбінары, кансультацыі, чаты і арганізоўваць сумесную мабільную работу, падчас якой педагогі могуць карыстацца як камп’ютарам, так і тэлефонам.

З чым жа трэба разабрацца пачынаючаму карыстальніку?

Крок 1 — спампаваць, устанавіць Zoom і аўтарызавацца ў дадатку.

Неабходна спампаваць не толькі саму праграму Zoom, але і плагіны, якія дазволяць планаваць новыя канферэнцыі ў адзін клік і сінхранізаваць запісы з “Гугл-календаром”, на камп’ютар на сайце zoom.us. Няма неабходнасці рабіць гэта ж вашым навучэнцам, бо ім для доступу дастаткова будзе спасылкі на канферэнцыю і вывучэння інструкцыі, якую можна знайсці тут: docs.google.com/document/d/1DRl3o_LN1cC7E-KI4EiMnly5dZTEQr2iPJdRQ8dbUWc/edit.

Крок 2 — вывучыць настройкі ва ўліковым запісе.

Праверце настройкі і ўключыце ўсё неабходнае для ўрока:

  • “Сесіённыя залы”, каб падзяліць навучэнцаў на групы ці пары ў залежнасці ад задання, якое выконваецца. Магчымасць дзяліць навучэнцаў на пары і групы ў дыстанцыйным навучанні з’яўляецца ўнікальнай, бо дазваляе арганізаваць камунікатыўную сітуацыю зносін не толькі ў фармаце “настаўнік — навучэнцы”, але і “навучэнец — навучэнец” шляхам размеркавання іх па сесіённых залах (міні-канферэнцыях), дзе маюць зносіны толькі адно з адным, астатнія іх не бачаць і не чуюць. Колькасць пакояў вызначае настаўнік, удзельнікаў можна размеркаваць аўтаматычна ці ўручную. У арганізатара (педагога) ёсць магчымасць хадзіць па пакоях і правяраць, што там адбываецца. Таксама можна перамя­шчаць удзельнікаў з пакоя ў пакой;
  • “Захаванне чата”, калі вы плануеце пісаць у чаце і адпраўляць навучэнцам спасылкі і хочаце, каб гэтая інфармацыя захавалася (пасля заканчэння канферэнцыі чат сустрэчы не захоўваецца, усе паведамленні будуць страчаны).

Крок 3 — вывучыць, як стварыць, пачаць і настроіць канферэнцыю ў Zoom.

Такім чынам, вы спампавалі і ўстанавілі Zoom на камп’ютары. Цяпер на галоўнай старонцы ўвайдзіце ў свой акаўнт і націсніце “Арганізаваць канферэнцыю”. Zoom прапануе запусціць тры варыянты на выбар: з відэа, без відэа і толькі дэманстрацыю экрана.

На афіцыйнай старонцы платформы пры настройцы відэа рэкамендуюць уключыць дадатковае асвятленне ці размясціцца ля акна, каб выява была выразнай і якаснай, і змяніць фон на віртуальны, выкарыстоўваючы гатовыя шаблоны ці загружаючы свае. Пажаданым з’яўляецца наяўнасць зялёнага віртуальнага фону. Можна выкарыстоўваць розныя выявы для таго, каб зрабіць яго тэматычным, напрыклад, “Свет кніг” у 8 класе ці “Сродкі масавай інфармацыі” ў 10 класе (чацвёртая чвэрць). Такі фон дазваляе ў час дыстанцыйных заняткаў дадаткова арганізаваць віртуальны агляд газетных рубрык і наглядна вывучыць вучэбны матэрыял.

Крок 4 — запрасіць удзельнікаў у Zoom-канферэнцыю.

“Запрасіць” — пункт, у якім можна выбраць спосаб запрашэння: па электроннай пошце ці па спасылцы.

Калі націснуць “Капіраваць запрашэнне”, то тэкст там бу­дзе вось такі:

“Падключыцца да канферэнцыі Zoom

https://us04web.zoom.us/j/758358109?pwd=RVk3RnRZYUMwUUJCcTNRZTFwckdLZz09

Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 758 358 109

Пароль: 334112”.

Гэта значыць, удзельнік атрымлівае спасылку менавіта на вашу канферэнцыю, яе ідэнтыфікатар і пароль, які сістэма запатрабуе на ўваходзе. Пароль, спасылка і ідэнтыфікатар, натуральна, кожны раз будуць унікальнымі.

Крок 5 — вывучыць, як кіраваць удзельнікамі канферэнцыі ў Zoom.

“Кіраваць удзельнікамі” — важны пункт для тых настаўнікаў, хто баіцца сутыкнуцца з хаосам падчас правядзення анлайн-урока, калі 8—12 навучэнцаў пачынаюць гаварыць адначасова. Для таго каб гэтага пазбегнуць, настаўніку неабходна стаць мадэратарам і адразу адключыць гук ва ўсіх астатніх удзельнікаў. Акрамя таго, неабходна прагаварыць уводныя моманты і правілы паводзін у час такога ўрока. Падчас заняткаў настаўнік можа падключаць мікрафоны ўсім па чарзе, пры гэтым у агульным акне з удзельнікамі будзе відаць, у каго мікрафон уключаны, а ў каго — не.

Пасля гэтых крокаў вы гатовы да галоўнага — правядзення ўрока дыстанцыйна, выкарыстоўваючы пры гэтым усе магчымасці экрана ў Zoom.

Спіс функцый, якія мы разам з навучэнцамі 8 і 10 класаў выкарыстоўваем на ўроках, арганізаваных на платформе Zoom:

  • “Сесіённыя залы” (Breakout rooms) — выдатны спосаб арганізацыі парнай і групавой работы, пры дапамозе якога адбываецца дзяленне навучэнцаў на пары ці групы, у якіх яны асобна ад астатніх выконваюць заданне (яны знаходзяцца ў асобнай сесіённай зале і не чуюць іншых). Пры гэтым настаўнік можа ха­дзіць з залы ў залу, правяраць, як праходзіць работа над заданнем, ацэньваць, выкарыстоўваючы “Рэакцыі” — смайлікі, якія можна паставіць таму, хто адказвае, у якасці заахвочвання і пахвалы. Таксама прысутнічае функцыя “Закрываць залы”, устанаўліваючы абмежаванні па часе, і вяртаць усіх навучэнцаў у агульны пакой;
  • “Чат для зносін” — раздзел, куды я адпраўляю спасылкі на вучэбны матэрыял, які папярэдне загружаю на воблачныя сховішчы, напрыклад “Гугл-дыск”. Паведамленні можна адпраўляць усім удзельнікам канферэнцыі і пэўнаму навучэнцу. Таксама можна ўключыць абмежаванні, каб навучэнцы маглі адпраўляць паведамленні толькі вам ці не адпраўляць увогуле. Акрамя таго, чат можна настроіць на аўтаматычнае захаванне ці захоўваць уручную пры кожнай канферэнцыі (“Чат” ® “Падрабязней” ® “Захаваць чат”);
  • “Дэманстрацыя экрана” незаменная пры паказе прэзентацыі ці відэа па тэме ўрока. У час дэманстрацыі экрана можна дадаткова выкарыстоўваць інструмент “Каменціраваць” (Co-annotation), з дапамогай якога я вылучаю інфармацыю, на якую навучэнцы павінны звярнуць увагу. Таксама можна маляваць, вылучаць, сціраць і г.д. Гэта можа рабіць як настаўнік, так і навучэнцы. Дэманстрацыю экрана можна паставіць на паўзу. Можна дзяліцца не ўсім экранам, а толькі некаторымі дадаткамі, напрыклад, уключыць дэманстрацыю браўзера. У настройках можна даць усім удзельнікам магчымасць дзяліцца экранам або ўключыць абмежаванні, каб рабіць гэта мог толькі арганізатар;
  • кіраванне мышшу зручна выкарыстоўваць пры рабоце ў дадатках, якія не сінхранізаваны паміж настаўнікам і навучэнцамі. Так, можна стварыць заданне ў LearningApps, але не адпраўляць спасылку на яго як на афлайн-уроку, а перадаць навучэнцу кіраванне сваёй (настаўніцкай) мышшу і такім чынам прасачыць за выкананнем задання.

Крок 6 — зрабіць запіс канферэнцыі ў Zoom.

Можна рабіць запіс урока як на камп’ютар, так і на воблака. Для гэтага ў ніжнім меню актыўнага акна канферэнцыі націснуць “Падрабязней” і выбраць “Запісваць на гэты камп’ютар”. Пачнецца запіс, і індыкатар адлюструецца ў левым верхнім кутку экрана. Зручна, што можна настроіць аўтаўключэнне запісу. Спыніць ці працягнуць запіс можна ў меню, на панэлі індыкатара і хуткімі клавішамі.

Запіс сустрэчы пачне апрацоўвацца адразу пасля націскання кнопкі “Завяршыць канферэнцыю”. Пасля сістэма прапануе захаваць МР4-файл у патрэбную папку, які потым можна праслухаць, калі вы, напрыклад, разбіралі дыстанцыйна нейкі граматычны матэрыял.

Крок 7 — адабраць матэрыял і скарэкціраваць змест дыстанцыйнага ўрока.

Самае складанае ў дыстанцыйных уроках — гэта скласці матэрыял так, каб яго было зручна выкарыстоўваць у анлайн-фармаце. Самы просты спосаб — папрасіць навучэнцаў разгарнуць друкаваныя падручнікі і па іх займацца. У гэты час настаўнік можа адкрыць электронную версію падручніка ў сябе на камп’ютары, уключыць дэманстрацыю экрана ў Zoom, каб паказваць, што іменна трэба рабіць. Таксама ў час дэманстрацыі экрана педагог можа ўключаць аўдыя і відэа, каб трансліраваць усё навучэнцам. Аднак такая форма работы малапрадукцыйная і хутка прыводзіць да зніжэння матывацыі.

Другі спосаб — арганізаваць матэрыялы ў Google Slides, куды можна ўставіць увесь матэрыял урока (пытанні для абмеркавання, спасылкі на відэа і аўдыя, скрыншоты з падручнікаў), ці Google Docs, які выкарыстоўваецца мной для практыкаванняў з магчымасцю рэдагавання анлайн праз Zoom.

Трэці спосаб — пасля папярэдняй рэгістрацыі выкарыстаць такія рэсурсы, як “Я-клас”, інтэрактыўны рабочы сшытак Skysmart, платформу Vimbox у Skyeng ці рэсурс па дыстанцыйнай адукацыі для настаўнікаў “Вучыся дома анлайн”, дзе ўсе матэрыялы ўжо распрацаваны:

1. https://vimbox.skyeng.ru/edu/teacher/nirixaliro/cabinet/homework/notomofovo;

2. https://edu.skyeng.ru/;

3. https://study-home.online/?fbclid=IwAR3WknU1Bdu0sm3LsAfu4vIf4ISohMJY9UKwM7HOmfYeYad_EysTM3OURJk;

4. https://www.yaklass.by/.

Усе рэсурсы маюць зручны інтэрфейс і, што немалаважна, статыстыку, якая дазваляе адсочваць у рэжыме рэальнага часу працэнт і якасць выканання задання і служыць асновай для арганізацыі аператыўнай зваротнай сувязі з боку настаўніка і наступнай карэкцыі ведаў.

Тым не менш трэба ўлічваць і той факт, што тры рэсурсы: інтэр­актыўны рабочы сшытак Skysmart, платформа Vimbox у Skyeng і “Вучыся дома анлайн” — з’яўляюцца расійскімі распрацоўкамі і ў іх не прадстаўлены наш нацыянальны сацыякультурны кампанент. У сувязі з гэтым беларускай суполкай настаўнікаў-метадыстаў, наватараў і практыкаў пад кіраўніцтвам прафесара Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалая Іванавіча Запрудскага і намесніка ТБШ Тамары Мацкевіч была арганізавана адкрытая група ў Facebook — “Перавернутае навучанне”, дзе публікуюцца распрацоўкі ўрокаў па перавернутым навучанні, якія адпавядаюць патрабаванням беларускай вучэбнай праграмы. Іх можна выкарыстаць і ў дыстанцыйным навучанні (https://www.facebook.com/groups/1359274804255891/post_tags_list/).

У вышэйзгаданай групе быў размешчаны матэрыял да першага ўрока Unit 8 (чацвёртая чвэрць) для навучэнцаў 8-х класаў, які потым прайшоў практычную апрабацыю падчас арганізаванага на платформе Zoom анлайн-урока з мэтай выканання рэкамендацый Міністэрства адукацыі па карэкціроўцы вучэбнай праграмы па прадмеце.

Крок 8 — зрабіць сваю канферэнцыю ў Zoom бяспечнай.

1. Спампоўвайце праграму з афіцынага сайта zoom.us.

2. Не публікуйце спасылкі і паролі на трансляцыю ў адкрытым доступе ці групавых чатах. Лепш разаслаць запрашэнні асабіста, у месенджарах ці па электроннай пошце.

3. Не ўключайце функцыю перасылкі файлаў у чаце ці дазвольце толькі пэўны від, калі гэта сапраўды патрабуецца для нарады ці навучання.

4. Калі вучні шлюць спасылкі ў чаце, чытайце саму спасылку да адкрыцця.

5. Настройце канферэнцыю так, каб удзельнікі не маглі трапіць на трансляцыю раней за арганізатара. Гэта можна зрабіць з функцыяй “Зала чакання” ў настройках новай канферэнцыі. Так арганізатар можа адобрываць кожнага ўдзельніка ўручную і не прапусціць хакерскі акаўнт.

Крок 9 — рэфлексаваць.

Пастаянна задавайце сабе пытанні:

  • Якая асноўная мэта майго анлайн-урока і што сапраўды неабходна для яе дасягнення?
  • Ці існуюць якія-небудзь ключавыя дзеянні, якія немагчыма выканаць у інтэрнэце? Ці можаце вы замяніць іх нечым іншым ці адаптаваць праз нейкі дадатак для анлайн-асяроддзя (напрыклад, зрабіць матэрыял карацейшым, спрасціць інструкцыі, разбіць на часткі, змясціць штосьці ў лічбавую віктарыну, забяспечыць падтрымку, такую як гласарый, і г.д.)?
  • Якія часткі матэрыялу вы маглі б выкарыстоваўць у сесіённых залах, каб навучэнцы ўзаемадзейнічалі?
  • Якія формы работы можна дабавіць, каб зрабіць кантэнт больш прывабным і рэальным, падахвоціўшы навучэнцаў рабіць штосьці па-за экранам?
  • Як арганізаваць навучанне, каб рэалізаваць дыферэнцыраванае навучанне і даць навучэнцам элемент выбару?

Крок 9 — заахвочваць актыўны ўдзел навучэнцаў у анлайн-занятках.

  • Адпраўляйце навучэнцам паведамленні з пахвалой за работу, якую яны робяць.
  • Дабаўляйце спасылкі з дадатковай інфармацыяй.
  • Пытайцеся пра тое, як навучэнцы сябе адчуваюць, асабліва калі вы даўно не бачылі кагосьці з іх у сетцы. Магчыма, у некаторых могуць быць вельмі важкія прычыны не ўдзельнічаць у анлайн-уроках. Карысна даць ім магчымасць расказаць вам пра тое, што ў іх ёсць праблемы.
  • Паспрабуйце стварыць анлайн-сістэму buddy (“прыяцель”), у якой можна аб’яднаць навучэнцаў у пары, каб яны заў­сёды маглі звязацца адно з адным, калі не ведаюць, што рабіць, ці лічаць нейкае заданне цяжкім. Вырашыце, як вы збіраецеся аб’яднаць іх і ці будзе сябар заўсёды адным і тым жа чалавекам або будзе мяняцца кожны тыдзень.
  • Арганізоўвайце абмеркаванні і заўсёды давайце зваротную сувязь, каб зрабіць адукацыйны працэс гібкім, адкрыць новыя гарызонты і дапамагчы сваім навучэнцам засвоіць вучэбны матэрыял, арганізаваўшы сябе ў адпаведнасці з новымі рэаліямі штодзённага жыцця.

Приложение 1

Unit 8 Lesson 1

The World of Books

DISCUSSION

  1. Работа на онлайн-платформе Zoom в общем сессионном зале через рассылку приглашения.

Look at the following cartoon strips and explain what they are about.

  • Предъявление темы урока и совместное целеполагание.
  • Работа на онлайн-платформе Zoom в отдельных сессионных залах (3-4) в зависимости от количества учащихся в подгруппе осуществляется случайным выбором. Устанавливаем ограничение по времени – до 5 минут.

Answer the questions and fill in the table with your classmates’ opinions. Compare your answers.

  1. Do you enjoy reading?
  2. What is your favourite place to read?
  3. What was the last book you read?
  4. Do you know the genre of this book?
  5. Do you judge the book by its cover or by the review on the Internet?
  6. Do you often go to the library? Why?
  7. Do you think reading in digital format (e-books)is as pleasurable as reading physical books? Why?
QuestionsNames
1.    
2.    
3.    
4.    
5.    
6.    
7.    

VOCABULARY

  • Работа на онлайн-платформе Zoom с интерактивной доской в общем сессионном зале. Учащиеся совместно дополняют предложения.

Study the information below and complete the definitions below with the new vocabulary.

There are two main genres of books – fiction and nonfiction. Fiction books are made-up and are not based on real events. Nonfiction books are based on real events. There are also many subgenres of books. Fantasy stories have events that could never happen in real life. Mystery books is a story with clues, centered around a puzzling event. Science fiction stories take place in the future and often include science and technology. Historical nonfiction stories are informative stories that describe events from the past. Informational books are true and factual, and often contain supporting evidence.

Word Bank: Mystery, Fiction, Informational, Historical nonfiction, Nonfiction, Science Fiction, Fantasy, Historical Fiction, Humor

The Huge World Of Books
Genres: books are made-up and are not based on real events.
 books are based on real events.
   
Subgenres: stories with clues, centered around a puzzling event.
  stories take place in the future and often include science and technology.
  are informative stories that describe events from the past.
  stories are written to make the reader laugh.
  Stories are factual, and often have supporting evidence like pictures, charts, and diagrams.  
  are fictional stories about events that happened in the past.  
  are usually stories where the time and place are real but the characters are made-up.  

VIDEOANDDISCUSSION

До урока учащиеся получают ссылку на видео, после просмотра составляют mind-map“Literaturegenres”: https://www.turtlediary.com/video/genres-of-literature.html

  • Watch the video and answer the questions:
  • Is it important to know different genres? Why?
  • How many classifications of literature are mentioned in the video?
  • Why do we have different classification of genres?
  • Could you give a piece of advice on how to remember which genre of literature is which?
  • Why do we find different genres of literature in our English textbook, but just few in Biology one?
  • Обсуждениев ходе конференции на онлайн-платформе Zoom в общем сессионном зале с размещением в чате созданных учащимися карт памяти (фото из тетради).

Compare the mind-map “Literature genres” you created at home with the mind-map in the textbook – e.2a, p. 197. Are there any differences? Why?

  • Подведение итогов и рефлексия
 YesNo
I can name at least 5 examples of fiction and non-fiction genres  
I can match the genres with their definitions without mistakes  
I can summarize the information and create a mind-map “Genres of literature”  
I can compare my mind-map with the mind-map in the book and make comments (min 5 sentences)  
I can comment on my classmates’ preferences in reading (min 5 sentences)  
  • Информация о домашнем задании.

Учащиеся получают ссылку на онлайн-игру «Genrepirahna» https://ereadinggames.com/genre-piranha/. Учащиеся играют за рыбку, которой необходимо добраться до маякаживой, по пути отвечая на вопросы о том, к какому жанру относится то или иное произведение на основании его описания.

На Што Бу Зу к домашнему заданию 9:

  1. В ходе игры ответишь правильно минимально на 15 вопросов о литературных жанрах.
  2. Представишь скрины вопросов, на которые были допущены ошибки и объяснишь их.
  3. Назовёшь 3 произведения, которые бы хотел прочитать на основании их описания в игре, и аргументируешь свой выбор.
  4. Сделаешь скрин с итоговым результатом игры и дашь к нему комментарий:

а) что удивило в игре;

б) что было лёгким;

в) что было сложным;

г) чему я научился.

Вераніка Арлова, настаўнік-метадыст сярэдняй школы № 14 Мазыра, член рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў замежнай мовы.

Вераніка АРЛОВА,
настаўнік-метадыст сярэдняй школы № 14 Мазыра, член рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў замежнай мовы.