Антытытунёвая акцыя

- 15:10Нам пішуць

У Рэплеўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна прайшлі мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі.

У бібліятэцы дзецям прапанавалі азнаёміцца з літаратурай, якая прапагандуе здаровы лад жыцця. Інфармацыя пра шкоду курэння прадстаўлена была таксама на стэндзе на першым паверсе, на сайце школы ў раздзеле “Азбука бяспекі”.

Навучэнцы 2—4 класаў аформілі ў актавай зале выстаўку малюнкаў “Я супраць курэння!”. Прафілактычную размову, у тым ліку і аб недапушчальнасці ўжывання тытунёвых вырабаў, правёў інспектар ІСН Сяргей Сяргеевіч Філонік.

Пазнавальнай, карыснай у барацьбе з курэннем стала “Сур’ёзная размова” для вучняў 5—11 класаў. Мерапрыемства ладзілася ў форме вуснага часопіса, на старонках якога класныя кіраўнікі, настаўнік біялогіі і хіміі, педагог-псіхолаг распавялі пра шкоду курэння. Таксама дзеці ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай акцыі членаў БРСМ “Я не куру! А ты?”. Але больш за ўсё дзяцей уразілі вынікі доследу, які з дапамогай аднаго з татаў правялі непасрэдна ў зале. Дзеці ўбачылі, які асадак застаецца ў лёгкіх, калі выкурваецца цыгарэта.

Завяршэннем акцыі стала спартыўнае спабоніцтва “Мы не курым!”. Навучэнцы старэйшых класаў паказалі спрыт, камандны дух і добрую спартыўную падрыхтоўку.

Анжаліка БУЛАЙ,
вучаніца 10 класа, дэпутат маладзёжнага парламента.