Асаблівая ўвага — выхаванню

- 9:40Навіны рэгіёнаў

Ва ўстановах адукацыі Магілёўшчыны паспяхова рэалізавана Комплексная праграма выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі рэгіёна на 2016—2020 гады. Наколькі эфектыўна выбудавана цяпер арганізацыя выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем? Ці ёсць станоўчыя вынікі ад рэалізацыі рэгіянальнай праграмы выхавання моладзі?

— Рэгіянальны дакумент, які рэгулюе выхаваўчае ўзаема-дзеянне ва ўстановах адукацыі, быў распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, а таксама Канцэпцыяй і Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі. Асноўнымі напрамкамі праграмы з’яўляліся ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае, духоўна-маральнае, эканамічнае, эстэтычнае і экалагічнае выхаванне, выхаванне культуры здаровага ладу жыцця і бяспечнай жыццядзейнасці, сямейнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне, сацыяль-на-педагагічная падтрымка і аказанне псіхалагічнай дапамогі, выхаванне культуры побыту і вольнага часу навучэнцаў. Штогадова вызначаліся ключавыя пункты выхаваўчай работы на бягучы навучальны год. Але вядучая задача — скаар-дынаванае ўзаема-дзеянне суб’ектаў педагагічнага працэсу па забес-пячэнні ўмоў для асобаснага прафесійнага і сацыяльнага станаўлення кожнага навучэнца — заўсёды заставалася нязменнай, — паведаміла намеснік начальніка аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама А.В.Клімянкова.

Паводле яе слоў, асаблівая ўвага ў навучальных установах удзялялася ідэалагічнаму, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню моладзі. Усюды абсталяваны куткі сімволікі, пра-водзяцца рэгулярныя тэ-матычныя мерапрыемствы, на-кі-раваныя на выхаванне па-важ-лівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў краіны. Кожны другі чац-вер месяца ва ўсіх установах адукацыі вобласці праходзіць Адзіны дзень патрыёта.

— Вельмі садзейнічае грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі праект “Школа актыўнага грамадзяніна”. Ствараюцца ўмовы для ўдзелу вучняў у абмеркаванні эканамічных, сацыяльных, палітычных і духоўных праблем грамадства. Праз выступленні інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, інфармацыйныя гадзіны, сустрэчы з вядомымі землякамі навучэнцам кампетэнтна растлумачваюцца актуальныя пытанні дзяржаўнай палітыкі. Практыка рэалізацыі праекта ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці вельмі разнастайная: круглы стол, інтэрактыўны ці адкрыты дыялог, гутарка-прэзентацыя, ток-шоу, дыспут, інфармацыйны дайджэст, дыскусійная пляцоўка. Важна, што правя-дзенне мерапрыемстваў вызначаецца з улікам характарыстык грама-дзянскай кампетэнтнасці ў залежнасці ад узросту навучэнцаў, — расказала Алена Валер’еўна.

У мэтах грамадзянска-патрыятычнага выхавання, пры-цягнення моладзі да вывучэння гераічнага мінулага роднага краю, навучэнцаў рэгіёна актыўна далучаюць да пошукава-дас-ледчай работы. Зараз па воб-ласці дзейнічаюць 11 атрадаў і пошукавых груп на базе ўстаноў адукацыі пры абласным гісторыка-патрыятычным пошукавым клубе “Віккру”. Імі вя-дзецца актыўная работа па ўвекавечанні памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, ажыццяўляюцца разведвальныя экспедыцыі, апытанне мясцовых жыхароў — відавочцаў па-дзей 1941—1944 гадоў, падняцце астанкаў загінуўшых воінаў Чырвонай Арміі і тэхнікі сумесна з 52-м спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны. Цэнтрамі грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў таксама з’яўляюцца 193 музеі ўстаноў адукацыі, якімі арганізуецца вялікая выхаваўчая і асветніцкая работа. На іх базе праводзяцца навукова-даследчая і пошукавая дзей-насць, збор матэрыялаў па гісторыі раёнаў, працуюць факультатывы і аб’яднанні па інтарэсах.

— Для фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных, духоўна-маральных якасцей у бягучым годзе ў рэгіёне стартаваў абласны праект “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе”. Адна з яго задач — масавае прыцягненне дзяцей у культурна-пазнавальную і дас-ледчую дзейнасць для атрымання ведаў аб гісторыка-культурных і прыродных славутасцях Магілёўшчыны. Для падрыхтоўкі матэрыялаў конкурсу навучэнцы ўдзельнічалі ў тэматычных экскурсіях па родным краі, майстар-класах, музейна-педагагічных занятках, даследавалі аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы, сістэматызавалі і аналізавалі сабраны матэрыял. Вынікам першага этапу праекта стала стварэнне кожнай установай адукацыі экскурсійна-турыстычнага маршруту і інтэрактыўнай карты па сваім населеным пункце, — адзначыла А.В.Клімянкова.

Паводле яе слоў, адна з сацыяльных мэт навучальных устаноў — выхаванне пакалення, гатовага да стварэння сям’і, выканання роляў адказных баць-коў, забеспячэння якасных шлюбна-сямейных адносін. Па гэтай прычыне ва ўстановах адукацыі ў прыярытэце работа па духоўна-маральным і сямейным выхаванні, накіраваная на фарміраванне ў падрастаючага пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі, любові да Радзімы, павышэнне прэстыжу сям’і. Засваенне сямейных духоўна-маральных каштоўнасцей, ідэалаў, культурных традыцый, маральных форм узаемаадносін паміж блізкімі людзьмі і ў грамадстве, выхаванне культуры паво-дзін, здольнасці праяўляць клопат пра блізкіх, міласэрнасць і спачуванне — задачы, якія вырашаюцца сумеснымі намаганнямі ўстаноў адукацыі і бацькоў.

— Для фарміравання ўсвядомленага бацькоўства і роўнага ўдзелу абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей ва ўстановах адукацыі практыкуецца правя-дзенне круглых сталоў, трэнінгаў, вучэбных семінараў. У Чэрыкаўскім, Шклоўскім раёнах і Бабруйску праводзяцца канферэнцыі для татаў. У Крычаўскім раёне для павышэння ролі мужчынскага выхавання ў паўнацэнным і гарманічным развіцці асобы дзіцяці створаны савет татаў. Інфармацыйна-асветніцкая работа з бацькамі таксама ажыццяўляецца праз правядзенне абласнога сходу бацькоўскага актыву і занальных бацькоўскіх сходаў. Плён у духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў прыносіць таксама сумесная дзей-насць устаноў адукацыі і рэлігійных канфесій, якая ажыццяўляецца ў рамках Праграмы супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой, — расказала Алена Валер’еўна.

Рэгіянальная комплексная праграма выхавання мола-дзі дазволіла лепш адладзіць прафілактычную работу з навучэнцамі. У гэтым кірунку ўпор быў зроблены, з аднаго боку, на наладжванне міжведамаснага супрацоўніцтва, з другога — на стварэнне ва ўстановах адукацыі выхаваўчага асяроддзя, якое спрыяе зніжэнню колькасці правапарушэнняў.

— Сацыяльную сталасць непаўналетніх фарміруе прававое выхаванне ў сукупнасці з нормамі маральных паводзін. Органамі кіравання, установамі адукацыі вобласці арганізавана прадукцыйная работа па прававой адукацыі, прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, фарміраванні законапаслухмяных паводзін сярод навучэнцаў. Ужо стала традыцыйным правядзенне абласных прафілактычных акцый “Разам супраць наркотыкаў”, “Жыццё цудоўнае! Думай! Беражы сябе!”, “Гарантыі, правы, падтрымка”, марафону “Старт на бяспеку!”, якія аб’ядналі мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду здароўезберагальных паводзін, умацаванне сямейных каштоўнасцей, прафілактыку супраць-праўных учынкаў, дзіцячага траўматызму і гібелі дзяцей ад знешніх прычын. Сёлета стартавала акцыя “Сіняя стужка красавіка”, галоўная мэта якой — фарміраванне ў грамадстве ўстойлівага непрымання любых праяў гвалту ў дачыненні да дзяцей, — адзначыла А.В.Клімянкова.

Больш эфектыўнай стала ў рэгіёне і прафарыентацыйная работа з навучэнцамі. У яе аснове цяпер ляжыць сістэмны падыход. Распрацаваны комплексныя планы мерапрыемстваў па арыентацыі моладзі на атрыманне прафесій, якія рэалізуюцца ў трыядзе: установы агульнай сярэдняй адукацыі, установы прафесійнай адукацыі, арганізацыі — заказчыкі кадраў. Акрамя традыцыйных форм, у практыку работы ўкараняюцца новыя з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій. Так, цяперашняй вясной у рамках абласнога прафарыентацыйнага партала пачаў работу праф-арыентацыйны YouTube-канал TV-Prof Mogilev, які быў створаны спецыялістамі вучэбна-метадычнага цэнтра прафесiйнай адукацыi МДАІРА.

— Найважнейшай мэтай сістэ-мы прафарыентацыі з’яўляецца фарміраванне ў падлетка здольнасці выбіраць такую сферу прафесійнай дзейнасці, якая будзе аптымальна адпавядаць яго ўласным асаб-лівасцям і запытам рынку працы. Наша задача — дапамагчы кожнаму выпускніку знайсці не проста сваё месца ў жыцці, а тую справу, у якой ён будзе паспяховым чалавекам і высокапрафесійным спецыялістам. І тут яшчэ трэба бу-дзе шмат зрабіць. Перш за ўсё, мы нацэльваем установы адукацыі на інфармаванне навучэнцаў і бацькоў аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, тэндэнцыях развіцця рынку працы ў раёнах, прапаганду тых прафесій, якія сапраўды неабходны для рэгіянальнай эканомікі, — падкрэс-ліла Алена Валер’еўна.

Як заўважыла суразмоўніца, дзякуючы рэалізацыі комплекснай праграмы, станоўчыя тэндэнцыі назіраюцца ў ажыццяўленні эканамічнага, экалагічнага выхавання навучэнцаў, фарміравання ў іх здаровага ладу жыцця, далучэння моладзі да заняткаў фізкультурай і спортам. Больш плённа ажыццяўляецца і занятасць дзяцей. Усюды створаны арыгінальныя канцэпцыі і рэгіянальныя мадэлі выхаваўчай работы ў суботні дзень.

— Карысную занятасць навучэнцаў забяспечваюць таксама 36 устаноў дадатковай адукацыі. Сёння ў іх налічваецца 51 842 выхаванцы, або 46,4% ад агульнай колькасці навучэнцаў. Педагагічныя калектывы ўстаноў дадатковай адукацыі імкнуцца ісці ў нагу з часам, улічваць запыты сучасных дзяцей і ствараць усе ўмовы для раскрыцця іх здольнасцей і талентаў. Як вынік — за ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах навучэнцы і педагогі дадатковай адукацыі атрымліваюць мноства ўзнагарод. Толькі за мінулы навучальны год у конкурсных мерапрыемствах розных узроўняў імі было заваявана 2314 пераможных дыпломаў, — заўважыла Алена Валер’еўна.

Выхаваўчы працэс у навучальных установах Магілёўшчыны наладжаны бесперапынна. Летнія канікулы выкарыстоўваюцца не толькі для аздараўлення і занятасці навучэнцаў, але і для арганізацыі разнастайных выхаваўчых мерапрыемстваў. Яны праходзяць у аздараўленчых установах, лагерах дзённага і кругласутачнага знаходжання, летніках працы і адпачынку і профільных лагерах, працоўных і валанцёрскіх атрадах, сельскагаспадарчых і вытворчых брыгадах, школьных лясніцтвах, на летніх аздараўленчых пляцоўках, школьных стадыёнах. З улікам эпідэмічнай сітуацыі, не выключаючы традыцыйныя формы летняй занятасці, у Магілёўскай вобласці другі год рэалізуецца маштабнае міжведамаснае мерапрыемства — марафон “Праводжу лета з карысцю!”.

— Галоўная задача марафону заключаецца ў тым, каб кожнае дзіця ў перыяд летніх канікул набыло які-небудзь карысны, новы для сябе навык або ўменне. Ідэя знайшла шырокую падтрымку ў мінулым годзе. Навучэнцы асвойвалі разнастайныя навыкі: рыхтавалі сыр па шматгадовых традыцыйных рэцэптах раёна, вучыліся працаваць з інструментамі для рамонту і будаўніцтва, развівалі навыкі догляду свойскіх жывёл і птушак, асвойвалі пчалярства, вучыліся правільна даглядаць расліны ў садзе і агародзе, набывалі навыкі шыцця і вязання, хатняга рамонту, раскрывалі сакрэты кулінарыі, рабілі разнастайныя нарыхтоўкі на зіму і многае іншае. Пры гэтым вялікая каштоўнасць марафону ў наладжванні зносін у дыядзе “настаўнік — вучань”. Асабісты прыклад дарослага з’яўляецца асновай фарміравання ў дзяцей адказнасці, бяспечнай жыццядзейнасці, нацэленасці на вынік, — патлумачыла А.В.Клімянкова.

За пяць гадоў Комплексная праграма выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі Магілёўскай вобласці даказала сваю эфектыўнасць. Сістэма выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі рэгіёна выбудавана на міжведамасным узаемадзеянні, супрацоўніцтве з сям’ёй і з акцэнтам на ўсебаковае развіццё асобы кожнага дзіцяці. Але ўдасканаленне выхаваўчага працэсу працягнецца. На нядаўняй калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама была прынята адпаведная праграма на 2021—2025 гады.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота з архіва аўтара.