Асаблівы госць на варанчанскай лінейцы

- 11:20Нам пішуць

1 верасня — святочная дата як для вучняў, так і для настаўнікаў. Дзеці ўжо здаволіліся летнім адпачынкам і засумавалі па школьных партах, аднакласніках, любімых настаўніках.

Тры месяцы канікул праляцелі як адно імгненне. Дзесьці за плячыма засталіся бестурботныя сонечныя дні. Першы дзень восені паклікаў сотні тысяч маленькіх і дарослых вучняў за парты. Варанчанская базавая школа адчыніла дзверы на лінейку да Дня ведаў.

1 верасня для Варанчанскай базавай школы — асабліва ўрачыстае свята. Нягледзячы на тое, што школа невялікая і сціплая, на лінейку завітаў асаблівы госць — старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Аляксеевіч Сянько. Гэта былы выпускнік Варанчанскай сярэдняй школы (скончыў навучальную ўстанову ў 1984 годзе). Юрый Аляксеевіч знайшоў вольную хвіліну ў сваім напружаным графіку дзеля таго, каб наведаць сваю малую радзіму. І гэтаму былі шчыра рады не толькі настаўнікі, вучні, але і жыхары аграгарадка Варонча, бо завітаў Юрый Аляксеевіч не адзін, а з вернымі памочнікамі, супрацоўнікамі мытні, кінолагамі з чатырохногімі сябрамі.

Юрый Аляксеевіч павіншаваў усіх са святам, пажадаў вучням плённай працы, а педагогам — натхнення. Пасля лінейкі наведалі мерапрыемства “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Шаноўны госць ізноў змог хоць на хвілінку вярнуцца ў мінулае, прайсці сцежкамі дзяцінства, школьнага жыцця. Разам з усімі прысутнымі адправіліся ў завочнае падарожжа па родных і знакамітых мясцінах маленькай радзімы, любай Варончы.

Незабыўнай і радаснай падзеяй для ўсіх прысутных стаўмайстар-клас кінолагаў. Выступленні сабак, якія служаць на мытні, сталі самым лепшым падарункам як для дарослых, так і для дзяцей. Супрацоўнікі мытні змаглі прадэманстраваць, як адбываецца агляд рэчаў на мытні, к шукаюць і выяўлюць забароненыя прадметы. Дазволілі самім вучням узяць удзел у пошукавай аперацыі, аглядзе на мытнай мяжы. Пасля цудоўнага прадстаўлення вучні змаглі сфатаграфавацца з вернымі памочнікамі мытні сабакамі.

На развітанне Юрый Аляксеевіч Сянько пажадаў Варанчанскай базавай школе творчай працы, а дзецям — імкнення да ведаў, бо без іх крочыць па жыцці складана. Таксама госць паабяцаў, што будзе часцей наведваць утульную і гасцінную Варанчанскую школу. Бо дзе б чалавек ні быў, ён заўжды вяртаецца на маленькую радзіму, як буслы штогод вяртаюцца ў свае гнёзды. Не забывайце і любіце край, дзе нарадзіліся!

Вольга ПІСАРЫК,
настаўніца беларускай мовы
Варанчанскай базавай школы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.