Асноўная задача сёння — фарміраванне Нацыянальнай стратэгіі

Беларусь з міжнароднымі партнёрамі рэалізуюць маштабны праект па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі па выніках сустрэчы віцэ-спікера Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Марыяны Шчоткінай, членаў Савета па ўстойлівым развіцці з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі і кіраўнікамі арганізацый сістэмы ААН у Беларусі.

На сустрэчы ў верхняй палаце парламента абмяркоўваліся пытанні каардынацыі далейшай дзейнасці Савета па ўстойлівым развіцці і міжнародных партнёраў па дасягненні МУР. “Марыяна Шчоткіна адзначыла, што пасля стадыі станаўлення нацыянальнай архітэктуры дасягнення МУР трэба пачаць распрацоўку і рэалізацыю сумесна з міжнароднымі партнёрамі больш маштабнага праекта, які будзе накіраваны на функцыянальныя арыенціры ў рабоце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця”, — праінфармавалі ў прэс-службе.

Як падкрэслівалася ў час сустрэчы, асноўная задача, якая стаіць сёння перад усімі зацікаўленымі, — фарміраванне канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года, якая распрацоўваецца ўрадам, а таксама стварэнне адзінай сістэмы каардынацыі дзеючых праграм.

У 2015 годзе дзяржавы — члены ААН прынялі парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, які ўключае спіс з 17 Мэт устойлівага развіцця. Яны накіраваны на ліквідацыю беднасці і голаду, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, вырашэнне праблем, звязаных з кліматычнымі змяненнямі. Парадак дня — 2030 — гэта комплексная стратэгія павышэння якасці жыцця людзей, развіцця і спажывання без шкоды для будучых пакаленняў. Усе 17 мэт адаптуюцца для Беларусі. Над гэтым працуюць Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, Савет па ўстойлівым развіцці (куды ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх дзяржорганаў), партнёрская і іншыя групы, грамадзянская супольнасць і міжнародныя арганізацыі. Усе іх прапановы будуць адлюстраваны ў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года. Праграмныя дакументы, заканадаўчыя акты таксама будуць абапірацца на мэты Парадку дня — 2030.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *