У 2017/2018 навучальным годзе ў праграме па інфарматыцы адбыліся змены. Так, у 7 класе кантрольная работа ўпершыню за некалькі апошніх гадоў будзе праводзіцца па тэме “Асноўныя алгарытмічныя канструкцыі”. У сувязі з гэтым прапануем прыкладны варыянт кантрольнай работы для навучэнцаў, якія вывучаюць вучэбны прадмет “Інфарматыка” на базавым узроўні, складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы і новым вучэбным дапаможнікам.
У сувязі з існуючай педагагічнай сітуацыяй на ўроках у сваёй установе адукацыі настаўнікі інфарматыкі могуць ускладняць ці спрашчаць прапанаваны варыянт кантрольнай работы, дапаўняючы сваімі заданнямі на адпаведных узроўнях.
Заданні складзены па ўзоры заданняў вучэбнага дапаможніка “Інфарматыка” для 7 класа з главы 3 “Асноўныя алгарытмічныя канструкцыі”: каманды Робата [2, с.53], умовы [2, с.69], прыклад 9.7 [2, с.58], практыкаванне 4 [2, с.74], практыкаванне 1 [2, с.101] і іншых.
Прыкладны варыянт кантрольнай работы па тэме “Асноўныя алгарытмічныя канструкцыі” ў 7 класе.
Варыянт 1
Узровень 1
Заданне 1. Суаднясіце каманды (умовы) для выканаўца Робата і іх дзеянне (сапраўднае выкананне ўмовы).
1 | Right | А | Сапраўднае, калі злева ад Робата свабодна |
2 | Paint | Б | Сапраўднае, калі справа ад Робата сцяна |
3 | Down | В | Сапраўднае, калі ячэйка, у якой знаходзіцца Робат, не зафарбавана |
4 | FreeFromLeft | Г | Сапраўднае, калі ўнізе ад Робата свабодна |
5 | WallFromUp | Д | Зафарбоўвае бягучую клетку |
6
|
FreeFromDown
|
Е
|
Перамяшчае Робата ўправа
|
7 | WallFromRight | Ж | Перамяшчае Робата ўніз |
8 | CellIsFree | І | Сапраўднае, калі зверху ад Робата сцяна |
Узровень 2
Заданне 2. Дайце азначэнне наступным паняццям:
а) алгарытмічная канструкцыя паўтарэнне…;
б) пераменная…
Прывядзіце прыклады значэнняў тыпу real (чатыры лікі).
Заданне 3. Стварыце поле памерам 5х5 клетак. Пачатковае становішча Робата — цэнтр поля. Складзіце лінейны алгарытм, па якім Робат створыць выяву з зафарбаваных клетак.
Узровень 4
Заданне 4. Робат знаходзіцца на квадратным полі невядомага памеру. Пачатковае становішча Робата — цэнтр поля. Складзіце алгарытм, па якім Робат перамесціцца ў правы верхні вугал, а потым зафарбуе клеткі ўнізе па правым краі поля і злева па ніжнім.
Узровень 5
Заданне 5. Дадзены пераменныя k, x, z, b. Напішам праграму для вылічэння значэння арыфметычных выразаў:
Варыянт 2
Узровень 1
Заданне 1. Суаднясіце каманды (умовы) для выканаўца Робата і іх дзеянне (сапраўднае выкананне ўмовы).
1 | Left | А | Сапраўднае, калі злева ад Робата сцяна |
2 | Paint | Б | Сапраўднае, калі ячэйка, у якой знаходзіцца Робат, зафарбавана |
3 | Up | В | Сапраўднае, калі ўверсе ад Робата свабодна |
4 | FreeFromRight | Г | Зафарбоўвае бягучую клетку |
5 | WallFromDown | Д | Перамяшчае Робата ўлева |
6 | FreeFromUp | Е | Перамяшчае Робата ўверх |
7 | WallFromLeft | Ж | Сапраўднае, калі справа ад Робата свабодна |
8 | CellIsPainted | І | Сапраўднае, калі знізу ад Робата сцяна |
Узровень 2
Заданне 2. Дайце азначэнне наступным паняццям:
а) алгарытмічная канструкцыя галінаванне…;
б) пераменная…
Прывядзіце прыклады значэнняў тыпу integer (чатыры лікі).
Заданне 3. Стварыце поле памерам 5х5 клетак. Пачатковае становішча Робата — цэнтр поля. Складзіце лінейны алгарытм, па якім Робат створыць выяву з зафарбаваных клетак.
Узровень 4
Заданне 4. Робат знаходзіцца на квадратным полі невядомага памеру. Пачатковае становішча Робата — цэнтр поля. Складзіце алгарытм, па якім Робат перамесціцца ў левы ніжні вугал, а потым зафарбуе клеткі зверху па левым краі поля і справа па верхнім.
Узровень 5
Заданне 5. Дадзены пераменныя n, x, z, y. Напішам праграму для вылічэння значэння арыфметычных выразаў:
Вераніка СТАШЭНКА,
настаўніца інфарматыкі сярэдняй школы № 5 Гродна,
настаўнік-метадыст, магістр педагагічных навук.