У свеце ідзе будаўніцтва 60 ядзерных рэактараў, большая частка з іх — у краінах Азіі. Такія даныя прывёў кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкія Амана на сесіі Выканаўчага савета МАГАТЭ ў Вене, паведамляе Цэнтр навін ААН.
Атамныя электрастанцыі з’яўляюцца адной з важных крыніц электраэнергіі. Толькі за апошнія два гады ў эксплуатацыю былі ўведзены 20 новых ядзерных рэактараў.
Цяпер у свеце працуе 449 атамных электрастанцый. Яны сканцэнтраваны ў 30 краінах свету. За апошнія два гады, як адзначыў кіраўнік МАГАТЭ, у эксплуатацыю ўведзена 20 новых рэактараў.
У сесіі Савета кіраўнікоў агенцтва ў Вене прыняла ўд зел і беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым.
Прадстаўнік Беларусі прыняў удзел у дыскусіі па праекце гадавога даклада МАГАТЭ за 2016 год. Валянцін Рыбакоў адзначыў усё больш шырокі спектр дзейнасці агенцтва па садзейнічанні дзяржавам-членам у дасягненні мэт устойлівага развіцця. Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі вітаў захаванне прыярытэтнай увагі з боку МАГАТЭ пытанням бяспечнага развіцця ядзернай энергетыкі, а таксама праінфармаваў удзельнікаў дыскусіі аб правядзенні ў Беларусі і 2016—2017 гадах ацэначных місій МАГАТЭ.
Прадстаўнік Беларусі выступіў таксама ад імя дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі па пытанні ўмацавання тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ. Валянцін Рыбакоў адзначыў поспехі ў рэалізацыі праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ, у тым ліку праектаў па развіцці нацыянальных ядзерна-энергетычных інфраструктур.