Атрымалі навагоднія падарункі

- 17:29Нашы дзеці

Старт дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Ленінскім раёне Гродна быў дадзены ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Спектр”.


З прывітальнымі словамі да дзецяй з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і прыёмных сем’яў Ленінскага раёна Гродна звярнуўся кіраўнік адміністрацыі Іван Іванавіч Курман. Салодкія падарункі ўручыў старшыня Ленінскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Кандрацьевіч Міхно.


Гарэзныя Спектрык і Спяктрынка з самага пачатку прадстаўлення захапілі хлопчыкаў і дзяўчынак у чароўны свет казкі. З Зімачкай і сімвалам адыходзячага года Сабакам дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічаць у конкурсах, спявалі навагоднія песні і фатаграфаваліся з казачнымі персанажамі. Дзякуючы такім сустрэчам навагоднія святы становяцца любімымі і для дзяцей, і для дарослых!

Жанна БЕДАРАВА,
загадчык аддзела ЦТДіМ “Спектр”.