Атрыманне грамадзянства. Толькі пасля прысягі

Дзярждума прыняла ў трэцім, канчатковым, чытанні праект закона, якім уводзіцца абавязак прынясення прысягі пры атрыманні грамадзянства Расіі, а таксама вызначаюцца падставы для яго адклікання ў асуджаных за тэрарызм і экстрэмізм.

Асноўнай навелай прынятага закона сталі нормы аб прынясенні прысягі пры атрыманні грамадзянства Расійскай Федэрацыі. Паводле паправак, парадак яе прынясення будзе ўстанаўлівацца Прэзідэнтам Расіі. Адмова ад прысягі вядзе да адмены рашэння аб прадастаўленні расійскага грамадзянства.

Закон таксама захоўвае канцэптуальныя палажэнні аб адмене рашэнняў аб прадастаўленні грамадзянства Расіі для асуджаных за тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць. Між тым адказнасць за такія злачынствы не будзе распаўсюджвацца на дзяцей і мужа або жонку злачынца, калі яны не з’яўляліся саўдзельнікамі. Гэта значыць, што ў дачыненні да іх адмена рашэння аб прыёме ў грамадзянства Расійскай Федэрацыі прымяняцца не будзе.

Пералік злачынстваў, за ўчыненне якіх плануецца адмена рашэння аб прыёме ў грамадзянства Расійскай Федэрацыі, даволі шырокі. Ён прызначаны стварыць больш шырокае поле для дзеянняў на апярэджанне з боку праваахоўных органаў у бараць­бе з тэрарыстычнымі пагрозамі.

У выпадку адабрэння Саветам Федэрацыі і падпісання Прэзідэнтам Расіі закон павінен уступіць у сілу з 1 верасня 2017 года.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *