Расія: ацанілі перавод студэнтаў на дыстанцыйнае навучанне

Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Валерый Фалькоў расказаў пра падрабязнасці пераводу расійскімі ВНУ сваіх студэнтаў на дыстанцыйнае навучанне.

Раней міністр падпісаў дакумент, які рэкамендуе расійскім ВНУ перавесці сваіх студэнтаў на дыстанцыйнае навучанне, а таксама арганізоўваць іх узаемадзеянне з выкладчыкамі дыстанцыйна для прафілактыкі распаўсюджвання каранавіруса.

“Па нашай інфармацыі, сёння 60% ВНУ працуюць у штатным рэжыме, 27% перыядычна адчуваюць збоі, у 10% інфраструктура не забяспечвае падключэнне ўсіх навучэнцаў i 4% на гэта ў прынцыпе не здольныя”, — сказаў В.Фалькоў. Паводле яго слоў, у многіх вядучых ВНУ пры пераходзе на дыстанцыйнае навучанне назіраліся праблемы з інфраструктурай, але яны змаглі ў кароткі час адаптавацца.

Уладзімір Фалькоў удакладніў, што найбольшыя праблемы ў выкананні рэкамендацый міністэрства назіраліся ў малых і сярэдніх гарадах, дзе ёсць праблемы з недахопам магутнасці сервераў. Міністр дадаў, што ўжо адпрацоўваюцца мадэлі хуткага пашырэння каналаў.