Аўтарытэт, які падтрыманы прафесійнымі поспехамі педагогаў і выпускнікоў

- 10:47Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта з 70-годдзем з дня заснавання УВА. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта вядучы навукова-педагагічны цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне мовазнаўства, лінгвістычнага забеспячэння знешнеэканамічнай дзейнасці і міжкультурных камунікацый. Ён даў пуцёўку ў жыццё многім вядомым дзяржаўным дзеячам, вучоным, выкладчыкам, перакладчыкам.

“Захоўваючы традыцыі айчыннай адукацыі, пераемнасць ведаў і высокі ўзровень падрыхтоўкі, ваша УВА карыстаецца вялікім даверам і папулярнасцю”, — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што і ў далейшым аўтарытэт універсітэта будзе падтрымлівацца прафесійнымі поспехамі педагогаў і выпускнікоў, адданых сваёй справе і Радзіме.