Бачыць прыгажосць вакол сябе

- 11:57Навіны рэгіёнаў

Педагогі сярэдняй школы № 2 Камянца вялікую ўвагу ўдзяляюць развіццю творчых здольнасцей вучняў і іх эстэтычнаму выхаванню.

З гэтай мэтай ва ўстанове адукацыі ладзяцца розныя мерапрыемствы.

Надзвычай цікава прайшоў майстар-клас “Тэматычнае маляванне. Пейзаж з выкарыстаннем тэхнікі малявання”, праведзены настаўніцай рускай мовы і літаратуры В.А.Грыб.

— Мэта майстар-класа — пошук новых шляхоў самавыяўлення дзяцей, — расказала В.А.Грыб. — Мая задача заключалася ў тым, каб паказаць ім, што ў творчай дзейнасці можна выкарыстоўваць любыя прадметы. Прырода вельмі багатая на розныя матэрыялы, а чалавек — на цікавыя ідэі. Працуючы з зернем, крупамі, галінкамі, лісцем, сухімі кветкамі і іншым прыродным матэрыялам, дзеці не толькі вывучаюць навакольны свет, вучацца бачыць прыгажосць вакол сябе, развіваюць фантазію і дзеляцца ўражаннямі, але і могуць парадаваць родных і блізкіх арыгінальнымі сувенірамі. Падобныя заняткі абуджаюць у школьнікаў цікавасць да прыроды і жывапісу, выхоўваюць любоў да Радзімы, фарміруюць матывацыю да дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Падрыхтаваў Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.