Банкет-фуршэт супраць алкаголю

- 11:14Нам пішуць

27 лютага ў Бабруйскім дзяржаўным гандлёва-эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжы адбылася акцыя па тэме “Банкет-фуршэт супраць алкаголю”. Арганізатар — выкладчык Марыя Юр’еўна Анісімава.

Навучэнцы і работнікі каледжа пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі свята, даведаліся пра асаблівасці арганізацыі банкету-фуршэту, кэндзі-бара, а таксама звярнулі ўвагу на праблему алкагалізму, абагульнілі і сістэматызавалі веды пра шкоду алкаголю.

Акцыя прайшла на ўра. Падчас перапынкаў у фае каледжа не было месца ад ахвотных узяць удзел у акцыі і атрымаць салодкі прыз, а таксама пакінуць на памяць пажаданні.

Алена ЖВАНІЯ,
метадыст Бабруйскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ПТК.