Будаўніцтва Беларускай АЭС будзе гарантаваць энергетычную бяспеку краіны. Аб гэтым заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара член Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын у час наведвання інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі ў Ніжнім Ноўгарадзе.
Аляксей Кубрын адзначыў, што будаўніцтва ў Беларусі ўласнай атамнай электрастанцыі — гэта ў першую чаргу пытанне гарантавання энергетычнай бяспекі краіны. “Сёння не ўсе разумеюць значэнне развіцця атамнай энергіі, аднак у гэтага напрамку вялікія перспектывы. Для Беларусі гэты праект важны з пункту гледжання энергетыкі, нацыянальнай бяспекі і палітыкі”, — лічыць ён. Асобна ён падкрэсліў важнасць будаўніцтва Беларускай АЭС менавіта ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Паводле слоў Аляксея Кубрына, цяпер узвядзенне Беларускай АЭС ажыццяўляецца строга па графіку, крытычных парушэнняў пры будаўніцтве не выяўлена, усе пытанні вырашаюцца беларускім і расійскім бокам у рабочым парадку. “Будаўніцтва Беларускай АЭС падыходзіць да аднаго з ключавых этапаў — паступовага пераходу ад выключна будаўнічых аперацый да ўстаноўкі найважнейшага абсталявання станцыі. Так, цяпер з Валгадонска ў Астравец транспартуецца корпус рэактара першага энергаблока”, — паведаміў ён.