Беларусь алімпійская

Гульня-квест для навучэнцаў 8—11 класаў

Алімпійская адукацыя ў школе прадугледжвае фарміраванне ў навучэнцаў пэўнай сістэмы спартыўных ведаў, прынцыпаў маральных спартыўных і сацыяльных паводзін. Імкненні да гарманічнага развіцця фізічных і інтэлектуальных здольнасцей. Паняцце “алімпійская адукацыя” не з’яўляецца нечым прынцыпова новым для спартыўнай грамадскасці, у тым ліку і нашай краіны. Выхаваўчы патэнцыял алімпізму як філасофіі жыцця, што асноўваецца на адзінстве і збалансаванасці развіцця цела, волі і розуму чалавека, выкарыстоўваўся ў педагогіцы заўсёды.

Алімпійская адукацыя прызначана даць навучэнцам комплекс аб’ектыўных ведаў пра сутнасць спорту, яго магчымасці ў фарміраванні светапогляду, заснаванага на ідэях гуманізму і супрацоўніцтва. Прынцыпы і змест алімпійскай адукацыі дазваляюць эфектыўна ажыццяўляць любы напрамак выхаваўчай работы з дзецьмі (фізічны, маральны, патрыятычны, грамадзянскі, сямейны і г.д.) ва ўмовах сістэмы работы. Некаторыя яе аспекты хочацца асвятліць.

З разнастайнасці аспектаў алімпійскай адукацыі на першы план выстаўляю наступнае:

1. Сістэму ведаў пра патэнцыял фізічнай культуры і спорту; ролю заняткаў фізічнымі практыкаваннямі ў здаровым ладзе жыцця; пра Алімпійскія гульні (алімпійскі рух), іх гісторыю, асноўныя ідэалы і каштоўнасці.

2. Эмацыянальна-каштоўнасную матывацыю да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, дасягнення больш высокіх вынікаў, удзелу ў спартыўных спаборніцтвах і дэманстрацыі ў іх маральных паводзін у адпаведнасці з прынцыпамі сумленнай гульні.

Магчымасцей для рэалізацыі задач па гэтых напрамках у мяне больш чым дастаткова. З навучэнцамі 8—11 класаў — у рамках вучэбных заняткаў “Гадзіна здароўя і спорту”, “Фізічная культура і здароўе”, фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, прычым як пры правядзенні звычайных заняткаў і спаборніцтваў, так і ў рамках заняткаў і мерапрыемстваў, якія ўключаюць алімпійскі складнік.

Асаблівую ўвагу звяртаю на вывучэнне тэарэтычных аспектаў алімпійскай адукацыі. Змест тэарэтычнага матэрыялу кампаную такім чынам, каб яго вывучэнне ў найбольшай ступені спрыяла фарміраванню ў дзяцей алімпійскага светапогляду і маральных якасцей у адпаведнасці з гуманістычным падыходам. Для дасягнення гэтых мэт арганізоўваю вывучэнне маімі вучнямі гісторыі Алімпійскіх гульняў старажытнасці, сучаснага міжнароднага і айчыннага алімпійскага руху.

Сярод форм рэалізацыі алімпійскай адукацыі ўмоўна вылучаю наступныя:

  • мерапрыемствы, спецыяльна арыентаваныя на алімпійскую тэматыку: “алімпійскія” ўрокі, тэматычныя і сюжэт­ныя заняткі па алімпійскіх відах спорту, малыя алімпійскія гульні, а таксама віктарыны, квесты, гутаркі, прагляд фільмаў і інш.;
  • мерапрыемствы, якія ўключаюць элементы алімпій­скай накіраванасці: спартыўныя святы і вольныя часіны, дні здароўя, заняткі па відах спорту, спартыўныя гульні, у змест якіх уключаю элементы з алімпійскай тэматыкі.

Прапаную чытачам азнаёміцца з вопытам арганізацыі і правядзення гульні-квеста на тэму алімпійскай адукацыі “Беларусь алімпійская” для навучэнцаў 8—11 класаў.

Гульня-квест для навучэнцаў 8—11 класаў “Беларусь алімпійская”

Гульні ў фармаце квестаў вельмі запатрабаваныя і папулярныя ў цяперашні час. Квест — гэта прыгода, як правіла, гульнявая, у час якой удзельніку ці ўдзельнікам трэба прай­сці шэраг перашкод для дасягнення якой-небудзь мэты, праяўляючы пры гэтым кемлівасць, знаходлівасць, веды і пэўны ­ўзровень фізічнай падрыхтоўкі. Для гульні-квеста могуць фарміравацца каманды як аднаго ўзросту, так і рознаўзрос­тавыя. Галоўная ўмова — у камандзе павінна быць аднолькавая колькасць удзельнікаў. У час праходжання квеста рашаюцца розныя заданні і галаваломкі. Поспех гульцоў залежыць ад іх хуткасці, спрытнасці, рэакцыі і ўмення прымаць хуткія тактычныя рашэнні. Чым больш хуткай і зладжанай будзе работа ўсёй каманды, тым больш шансаў прайсці ўсе выпрабаванні першымі і атрымаць прыз.

Задачы:

  • развіваць пазнавальную цікаваць да алімпійскіх гульняў і алімпійскага руху;
  • ствараць умовы для развіцця творчых здольнасцей і фізічных якасцей навучэнцаў;
  • садзейнічаць згуртаванню дзіцячага калектыву ў рамках камандных гульняў;
  • фарміраваць імкненне да самаўдасканалення, гарманічнага развіцця і высокамаральных паводзін.

Арганізацыя і план падрыхтоўкі

Галоўным арганізатарам гульні-квеста з’яўляецца настаўнік фізічнай культуры і здароўя ўстановы адукацыі; арганізатарамі — класныя кіраўнікі, педагогі, бібліятэкар; памочнікамі — навучэнцы 10—11 класаў.

Мерапрыемствы па падрыхтоўцы
і правядзенні гульні
 
Адказныя  
Падрыхтоўка маршрутнага ліста
для праходжання этапаў  
Гал. арганізатар  
Выбар арганізатараў і памочнікаў   Гал. арганізатар  
Падрыхтоўка заданняў гульні   Гал. арганізатар  
Выбар месца гульнявых станцый,
наданне ім нумароў  
Гал. арганізатар  
Афармленне і падрыхтоўка станцый   Памочнікі  
Фарміраванне каманд   Кл. кіраўнікі  
Выбар капітанаў каманд   Кл. кіраўнікі  
Правядзенне інструктажу ўдзельнікаў гульні   Гал. арганізатар  
Праходжанне гульнявых станцый
камандамі  
Арганізатары  
Падвядзенне вынікаў   Гал. арганізатар  

Ход гульні-квеста

Пачатак гульні. Агульнае пастраенне ўдзельнікаў, арганізатараў, памочнікаў арганізатараў гульні ў фае на першым паверсе школы. Каманды вітаюць адна адну, галоўны арганізатар тлумачыць умовы гульні, прадстаўляе арганізатараў на пляцоўках, праводзіць інструктаж для ўдзельнікаў квеста.

Умовы гульні. Галоўны арганізатар уручае капітану кожнай каманды канверт, на адваротным баку якога — маршрутны ліст. Кожнаму арганізатару выдаецца фрагмент карцінкі (для кожнай каманды — свой), разрэзанай у выглядзе пазлаў па колькасці станцый. На фрагментах карцінкі паказаны спартыўныя аб’екты Рэспублікі Беларусь (“Мінск-Арэна”, стадыён “Дынама”, “Чыжоўка-Арэна”, палац гімнастыкі, конна спартыўны комплекс “Ратамка” і інш., а таксама спартыўныя аб’екты нашага горада).

У маршрутным лісце адзначаецца паслядоўнасць праходжання станцый. Каманда ідзе з маршрутным лістом па строга вызначаным маршруце. Месцы размяшчэння станцый не вядомы. Каманды павінны самі знаходзіць станцыі падчас гульні. Галоўны арганізатар у верхнім баку канверта адзначае нумар каманды і колькасць гульцоў. Пасля каманды “Гульня пачалася!” навучэнцы пачынаюць перамяшчацца па школе паміж спартыўнай залай, бібліятэкай, вучэбнымі кабінетамі, шукаючы станцыі ў той паслядоўнасці, у якой яны ­адзначаны ў маршрутным лісце.

Арганізатар на станцыі, сустракаючы каманду, павінен палічыць удзельнікаў і паглядзець правільнасць пераходу ­каманды па маршрутным лісце. Калі каманда прыйшла не на сваю станцыю (па паслядоўнасці маршруту), выпрабаванне яна не праходзіць. Калі на станцыі не хапае ўдзельнікаў, ­каманда караецца штрафам у 10 секунд за кожнага ўдзельніка, які не прыбыў. Пасля выканання задання камандай арганізатар выстаўляе агульны штрафны час каманды. Каманда застаецца на станцыі ў чаканні заканчэння штрафнога часу. Пасля арганізатар ставіць свой подпіс у маршрутным лісце і выдае капітану фрагмент карцінкі. Далей каманда шукае наступную станцыю свайго маршруту. Пасля праходжання ўсіх станцый у маршрутным лісце каманда прыходзіць на месца старту гульні (фае першага паверха школы) і з фрагментаў, ­атрыманых ад арганізатараў на пляцоўках, збірае карцінку. Каманда, якая збярэ карцінку першай і назаве спартыўны аб’ект, становіцца пераможцай гульні.

Станцыя 1. “Беларусь алімпійская”

Месца правядзення: бібліятэка школы.

Заданне: адказаць на пытанні.

Умовы: камандзе даецца 5 секунд для адказу. За кожны няправільны адказ ці пытанне без адказу назначаецца штраф (10 секунд). Арганізатар падсумоўвае штрафны час.

1. У якім годзе Рэспубліка Беарусь упершыню прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях? (1994 год.)

2. Калі быў створаны алімпійскі камітэт у нашай рэспубліцы? (У 1991 годзе.)

3. Хто з’яўляецца прэзідэнтам НАК Беларусі? (А.Р.Лукашэнка.)

4. Кожны нацыянальны алімпійскі камітэт мае эмблему. Як выглядае эмблема НАК Беларусі? (Пяць алімпійскіх кольцаў, сцяг Рэспублікі Беларусь і надпіс Belarus.)

5. Назавіце імя спартсмена, які прынёс Рэспубліцы Беларусь першы алімпійскі медаль. (Ігар Жалязоўскі, канькабежны спорт, дыстанцыя 500 м, сярэбраны медаль,
1994 год.)

6. Дзе і калі ў гонар перамог беларусаў упершыню на Алімпійскіх гульнях узняўся Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь? (Атланта, ЗША, 1996 год.)

7. Хто са спартсменаў заваяваў першае “золата” для Беларусі ў сучасных Алімпійскіх гульнях? (Кацярына Карстэн, акадэмічнае веславанне, 1996 год.)

8. Прадстаўніца якой краіны стала на Алімпіядзе-2014 у Сочы трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай па біятлоне? (Рэспублікі Беларусь.)

9. Якой беларускай спартсменцы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прысвоіў званне Героя Беларусі? (Дар’і Домрачавай.)

10. Па якім відзе спорту праводзіцца Калядны турнір на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь? (Хакей.)

11. У якой краіне праходзілі ХХІІІ зімнія Алімпійскія гульні 2018 года? (Паўднёвая Карэя.)

12. Колькі краін прынялі ўдзел у зімніх Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ў 2018 годзе? (92.)

13. Якое месца заняла беларуская зборная ў медальным заліку на ХХІІІ зімніх Алімпійскіх гульнях? (15.)

14. У якіх відах спорту была прадстаўлена Рэспубліка Беларусь на ХХІІІ зімніх Алімпійскіх гульнях? (У біятлоне, фрыстайле, канькабежным спорце, шорт-трэку, лыжных гонках і гарналыжным спорце.)

15. У якой гонцы Дар’я Домрачава заваявала залаты медаль на ХХІІІ зімніх Алімпійскіх гульнях? (Эстафета 4х6 км.)

16. Якую беларускую спартсменку называюць “Залатая рыбка”? (Аляксандру Герасіменю.)

17. Алімпійская чэмпіёнка ХХІІІ зімніх Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане па фрыстайле Г.Гуськова ўзнагаро­джана… (Ордэнам Айчыны ІІІ ступені.)

18. У якім відзе спорту заваяваў залаты медаль на Алімпійскіх гульнях 2016 года беларускі спартсмен Уладзіслаў Ганчароў? (Скачкі на батуце.)

19. У якім відзе спорту выступае беларускі параалімпіец Ігар Бокій? (Плаванне.)

20. Які беларускі футбольны клуб з’яўляецца шматразовым чэмпіёнам Беларусі? (БАТЭ.)

Пасля адказу на апошняе пытанне (з улікам штрафнога часу) арганізатар выдае капітану фрагмент карцінкі — ­
і каманда ідзе шукаць наступную станцыю ў адпаведнасці з маршрутным лістом.

СТАНЦЫЯ 2. “АЛІМПІЙСКІ П’ЕДЭСТАЛ”

Месца правядзення: малая зала ўстановы адукацыі.

Заданне: запоўніць “алімпійскі п’едэстал”.

Умовы: на сцяне ў спартыўнай зале — імправізаваны “алімпійскі п’едэстал”, на падлозе ў гімнастычным абручы размяшчаюцца фотаздымкі беларускіх спартсменаў (фота 1, фота 2). Удзельнікам каманды неабходна размясціць фотаздымкі (выявы) беларускіх чэмпіёнаў і прызёраў алімпійскіх гульняў пэўнагагода, вызначанага арганізатарамі, на “алімпійскі п’едэстал” у адпаведнасці з заваяванымі медалямі (фота 3). За кожную няправільна размешчаную фатаграфію ці не размешчаную зусім назначаецца штраф 10 секунд. Арганізатар падсумоўвае штрафны час.

Арганізатар сочыць за правільнасцю выканання практыкавання і падсумоўвае агульнакамандны штрафны час, які даецца за памылкі.

Пасля выканання задання (з улікам штрафнога часу) арганізатар выдае капітану фрагмент карцінкі, і каманда ідзе шукаць наступную станцыю ў адпаведнасці з маршрутным лістом.

СТАНЦЫЯ 3. “АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ СТАРАЖЫТНАСЦІ”

Месца правядзення: вучэбны кабінет.

Заданне: выбраць правільныя адказы на пытанні.

Умова: за кожны няправільны адказ назначаецца штраф у 10 секунд. Арганізатар падсумоўвае штрафны час.

1. У якой дзяржаве Старажытнай Грэцыі нарадзіліся Алімпійскія гульні?

а) У Македоніі;

б) У Аркаідзе;

в) У Спарце;

г) У Элідзе.

2. Чаму атлетычныя спаборніцтвы грэкі называлі Алімпійскімі гульнямі?

а) Па імені гары Алімп;

б) Па назвае горада Алімпія;

в) Па жаночым імені Алімпіяда;

г) У гонар бога Зеўса Алімпійскага.

3. З якога года вядуць адлік Алімпійскія гульні Старажытнай Грэцыі?

а) 836 да н.э;

б) 776 да н.э;

в) 684 да н.э;

г) 595 да н.э.

4. Чаму антычныя Алімпійскія гульні называлі святамі Міру?

а) Алімпійскія гульні мелі сусветную вядомасць;

б) У Алімпійскіх гульнях удзельнічалі атлеты з усяго свету;

в) У перыяд правядзення гульняў спыняліся войны;

г) Гульні характарызаваліся міралюбным характарам спаборніцтваў.

5. Якую ўзнагароду атрымліваў пераможца Алімпійскіх гульняў?

а) грашовую ўзнагароду;

б) медаль і кубак;

в) вянок з галін аліўкавага дрэва;

г) званне арыстакрата.

6. Каму з пералічаных людзей належала ініцыятыва адраджэння Алімпійскіх гульняў?

а) Дыметрысу Вікеласу — Грэцыя;

б) Аляксею Бутоўскаму — Расія;

в) Анры дэ Беелатуру — Бельгія;

г) П’еру дэ Кубертэну — Францыя.

7. Назавіце вядучую арганізацыю Сусветнага алімпійскага руху.

а) Сусветны алімпійскі савет;

б) Міжнародны алімпійскі камітэт;

в) Міжнародная алімпійская акадэмія;

г) Сусветны алімпійскі камітэт.

8. У якім годзе і дзе адбыліся І Алімпійскія гульні сучаснасці?

а) 1892 г., Афіны;

б) 1896 г., Афіны;

в) 1900 г., Парыж;

г) 1904 г., Лондан.

9. Якога колеру палотнішча Алімпійскага сцяга?

а) Зялёнае;

б) Блакітнае;

в) Белае;

г) Жоўтае.

10. Які з гэтых відаў спорту алімпійскі?

а) Рэгбі;

б) Кёрлінг;

в) Боўлінг;

г) Армрэслінг.

11. У Старажытнай Грэцыі, як і ў нашы дні, існавала праблема допінгу. Назавіце адзін з самых моцных допінгавых сродкаў таго часу?

а) часнок;

б) мухамор;

в) лаўровы ліст;

г) мак;

д) грэчаскае віно.

12. П’ер дэ Кубертэн быў удастоены залатога алімпійскаага медаля на конкурсе мастацтваў…

а) у 1894 г. за праект Алімпійска Хартыі;

б) у 1914 г. за сцяг, падораны Кубертэнам МАК;

в) у 1912 г. за Оду спорту;

 г) у 1920 г. за тэкст алімпійскай клятвы.

13. Тэрмін “Алімпіяда” азначае:

а) чатырохгадовы перыяд паміж Алімпійскімі гульнямі;

б) першы год чатырохгоддзя, надыходжанне якога сімвалізуюць Алімпійскія гульні;

в) спаборніцтвы, якія праводзяцца ў час Алімпійскіх гульняў.

14. На Алімпійскіх гульнях 776 г. да н. э. атлеты спаборнічалі ў бегу на дыстанцыі, роўнай:

а) 200 м;

б) двайной стадыі;

в) адной стадыі.

15. За асаблівыя заслугі перад алімпійскім рухам МАК узнагароджвае:

а) нагрудным знакам;

б) дыпломам МАК;

в) памятным медалём;

г) алімпійскім ордэнам.

16. Міжнародная алімпійская акадэмія знаходзіцца ў:

а) Афінах;

б) Цюрыху;

в) Алімпіі;

г) Парыжы.

17. Які від спорту існуе ў праграме Зімніх Алімпійскіх гульняў?

а) бэндзі;

б) сквош;

в) софтбол;

г) шорт-трэк.

18. Як называлася адзінка вымярэння адлегласцей у старажытных сістэмах мер, ад назвы якой пайшла назва спартыўнага збудавання?

а) дыстанцыя;

б) марафон;

в) стадыя;

г) станцыя.

19. Алімпійскія гульні, якія існавалі ў Старажытнай Грэцыі, былі адроджаны ў канцы ХІХ стагоддзя французскім грамадскім дзеячам…

а) Евангеліс Запас;

б) Панаёціс Суцос;

в) Дземетрыус Вікелас;

г) П’ер дэ Кубертэн.

20. “Алімпійскі дэвіз”:

а) “Спорт — пасол міру”;

б) “Хутчэй, вышэй, мацней”;

в) “Алімпійцы — сярод нас”.

Пасля адказу на апошняе пытанне (з улікам штрафнога часу) арганізатар выдае капітану фрагмент карцінкі, і каманда ідзе шукаць наступную ўадпаведнасці з маршрутным лістом.

СТАНЦЫЯ 4. “БІЯТЛОН”

Месца правядзення: спартыўная зала.

Заданне: закрыць мішэні.

Умова: у спартыўнай зале на падлозе на вонкавай лініі валейбольнай пляцоўкі, супрацьлеглай лініі старту, размяшчаюцца дзве біятлонныя мішэні (фота 4). Каманда строіцца ў калону па адным каля лініі старту на вонкавайлініі валейбольнай пляцоўкі. Заданне выконваецца паточна ўсімі ўдзельнікамі каманды. У цэнтры залы ў гімнастычным абручы размяшчаюцца карткі з выявамі іназвамі зімніх і летніх алімпійскіх відаў спорту (фота 5). Удзельнікам каманды неабходна закрыць адну мішэнь зімнімі відамі спорту, адпаведна, другую —летнімі. Старт першага ўдзельніка — па камандзе арганізатара, ён бяжыць дагімнастычанага абруча з выявамі і назвамі відаў спорту, знаходзіць назву аднаговіду спорту і яго выяву, закрывае мішэнь і перадае эстафету наступнаму (фота 6,фота 7). Як варыянт выкарыстоўваюцца карцінкі з назвамі відаў спорту іазначэнні гэтых відаў спорту (фота 8, фота 9, фота 10). У выпадку, каліўдзельнік дапусціў промах — памылку, яму неабходна пераадолець імправізаваны штрафны круг, які знаходзіцца злева (справа) ад мішэняў і ўтварае авальны кругз дапамогай конусаў, і толькі пасля гэтага перадаць эстафету (калі дапушчана дзве памылкі — адпаведна, пераадольваеш два штрафныя кругі). Арганізатар кантралюе дакладнасць стрэлаў і правільнасць пераадолення штрафных кругоў.

Пасля выканання задання арганізатар выдае капітан у фрагмент карцінкі, і каманда ідзе шукаць наступную станцыю ў адпаведнасці з маршрутным лістом.

СТАНЦЫЯ 5. “СПАРТЫЎНАЯ”

Месца правядзення: спартыўная пляцоўка на стадыёне (спартыўная зала).

Умовы: практыкаванні выконваюцца паточна ўсімі ўзельнікамі каманды паэтапна.

1 этап — баскетбол;

2 этап — хакей;

3 этап — велагонкі.

Старт першага ўдзельніка — па камандзе арганізатара, старт другога і наступных удзельнікаў — удзельнікам, які выканаў заданне (дотык далоні). Праграма лічыцца скончанай пасля праходжання ўсіх этапаў усімі ўдзельнікамі і ў момант перасячэння апошнім удзельнікам лініі фінішу.

Арганізатар сочыць за правільнасцю выканання практыкаванняў і падсумоўвае агульнакамандны штрафны час, які даецца за памылкі пры выкананні задання.

Паслядоўнасць выканання этапаў

П Змест практыкаванняў Патрабаванні да выканання Абсталяванне Ацэньванне
1 Вядзенне баскетбольнага мяча з абвядзеннем стоек (конусаў)   Удзельнік абводзіць першую стойку з правага боку, другую — з левага і г. д. Стойкі абводзяцца далёкай ад стойкі рукой. Абвёўшы апошнюю стойку, удзельнік вядзе мяч да лініі фінішу і перадае наступнаму ўдзельніку Пяць стоек (конусаў). Паміж конусамі адлегласць 1 м. Вядзенне па правілах баскетбола. За няправільнае выкананне практыкавання — штраф адна секунда
2 Вядзенне тэніснага мяча клюшкай з абвядзеннем стоек (конусаў)   Удзельнік каманды пачынае перамяшчаць наперад тэнісны мяч з дапамогай клюшкі, абводзячы стойкі. Абышоўшы апошнюю стойку, ён вяртаецца назад па прамой, працягваючы перамяшчаць тэнісны мяч з дапамогай клюшкі. Дабегшы да сваёй каманды, ён перадае эстафету наступнаму ўдзельніку Пяць стоек (конусаў). Паміж конусамі адлегласць 1 м.   За няправільнае выкананне практыкавання — штраф адна секунда
3 Язда а веласіпедзе з пераадоленнем перашкод (як варыянт можна выкарыстоўваць самакат)     Удзельнік, седзячы на веласіпедзе (самакаце), аб’язджае змейкай першую стойку з правага боку, другую — з левага і г. д. Далей неабходна праехаць па дошцы шырынёй 10 см даўжынёй —2,5 метра, ні разу не саслізнуўшы з дошкі, далей два разы аб’ехаць набіўны мяч і вярнуцца назад звычайным спосабам, перадаўшы эстафету наступнаму ўдзельніку Пяць стоек (конусаў). Паміж конусамі адлегласць 2 м. Дошка шырынёй 10 см, даўжыня — 2,5 м. Набіўны мяч размешчаны за тры метры ад дошкі За няправільнае выкананне практыкавання — штраф адна секунда

Пасля выканання заданняў (з улікам штрафнога часу) арганізатар выдае капітану фрагмент карцінкі, і каманда ідзе шукаць наступную станцыю ў адпаведнасці з маршрутным лістом.

СТАНЦЫЯ 6. “АЛІМПІЙСКІ АЛФАВІТ”

Месца правядзення: вучэбны кабінет.

Заданне: напісаць словы на тэму алімпійскага руху.

Умовы: удзельнікам раздаюцца чыстыя бланкі з алфавітам. Камандам неабходна на працягу пяці хвілін на кожную літару напісаць не менш заадно слова, якое датычыцца алімпійскага руху. За кожную літару, дзе адсутнічае слова, назначаецца штраф 10 секунд. Арганізатар падсумоўвае штрафны час.

А — Афины, атлет.

Б — бобслей, борьба, байдарка.

В — венок, велосипед.

Г — Греция, гребля, гимнастика.

Д — допинг, двоеборье.

Е — Европа.

Ж — жюри.

3 — Зевс.

И — игра, инвентарь.

К — колесница, кёрлинг, кольца, конь, каноэ, Кубертен.

Л — лавровый венок

М — могул, МОК, марафон

Н — НОК.

О — огонь, олимпионик, Олимпиада.

П — пятиборье, паралимпийские игры, плавание, перемирие, панкратион.

Р — ралли, регата.

С — стадион, спортсмен, скелетон, спорт, стрельба.

Т — тренер.

У — Уимблдон.

Ф — флаг, фристайл, финиш, фехтование, футбол.

Х — хоккей, халф-пайп.

Ц — церемония.

Ч — чемпион.

Ш — шорт-трек.

Э — эмблема, эстафета.

Ю — юниор.

Я — яхта.

Пасля выканання задання (з улікам штрафнога часу) арганізатар выдае капітану фрагмент карцінкі, і каманда ідзе шукаць наступную станцыю ў адпаведнасці з маршрутным лістом.

СТАНЦЫЯ 7. “БЕГ З БАР’ЕРАМІ”

Месца правядзення: малая зала ўстановы адукацыі.

Умовы: каманда строіцца ў калону па адным. На адлегласці 6 м ад лініі старту знаходзяцца чатыры бар’еры на адлегласці 2 м адзін ад аднаго і за 16 м ад лініі старту — стойка. Першы ўдзельнік бяжыць, пераскокваючы праз бар’еры, аббягае стойку і вяртаецца, прапаўзаючы пад бар’ерамі. Дабягае да лініі старту, дотыкам перадае эстафету. За кожную памылку пры праходжанні дыстанцыі каманда караецца 10 секундамі штрафу.

Пасля выканання задання (з улікам штрафнога часу) арганізатар выдае капітану фрагмент карцінкі, і каманда ідзе шукаць наступную станцыю ў адпаведнасці з маршрутным лістом.

СТАНЦЫЯ 8. “АЛІМПІЙСКІЯ РЭБУСЫ”

Месца правядзення: рэкрэацыя 2-га паверха ўстановы адукацыі.

Заданне: разгадаць рэбусы, дзе неабходна расшыфраваць прозвішчы беларускіх спартсменаў і назваць від спорту, у якім выступае алімпіец.

Умовы: у разгадванні ўдзельнічае ўся каманда. Капітан каманды, разгадаўшы рэбус, упісвае адказы ў пратакол. За кожны неразгаданы рэбус камандзе налічваецца 10 секунд штрафу.

  1. Дар’я Домрачава;
  2. Антон Кушнір;
  3. Надзея Скардзіна;
  4. Ала Цупер.

Пасля выканання задання (з улікам штрафнога часу) арганізатар выдае капітану фрагмент карцінкі, і каманда ідзе на фінішную пляцоўку.

СТАНЦЫЯ 9. ФІНІШНАЯ

Месца правядзення: рэкрэацыя 1-га паверха.

Заданне: сабраць карцінку з атрыманых на пляцоўках элементаў і назваць спартыўны аб’ект.

Умова: у зборы карцінак удзельнічае ўся каманда.

Падзвядзенне вынікаў гульні.

Пераможцам лічыцца тая каманда, якая першая пройдзе ўсестанцыі, збярэ з атрыманых на кожным этапе частак карты карцінку з выявай спартыўнага аб’екта і знойдзе клад.

Такім чынам, распаўсюджванне вопыту арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў па алімпійскай тэматыцы ва ўстанове адукацыі забяспечвае ўсебаковае развіццё дзяцей у адпаведнасці з іх узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі, фарміруе правільнае ўяўленне пра здаровы ладжыцця, спорт, фізічную актыўнасць, а таксама жаданне далейшага ўдасканалення свайго фізічнага развіцця. Важны пошук новых форм, прымяненне новых тэхналогій навучання па пытаннях алімпійскай адукацыі ў навучэнцаў школьнага ўзросту.

Таццяна ЖУК,
настаўніца фізічнай культуры і здароўя
сярэдняй школы № 3 Вілейкі,
лаўрэат конкурсу прафесійнага майстэрства
“Настаўнік года — 2014”.