Беларусь. Дайджэст незалежнасці

Першы ўрок “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі

Анжэла Тукай, настаўнiца рускай мовы лiтаратуры сярэдняй школы №7 г. Баранавiчы

Мэта: фармiраванне ў вучняў пачуцця гонару за дасягненнi нашай краiны за гады незалежнасцi, выхаванне грамадзянскай адказнасцi, iнiцыятыўнасцi i творчай актыўнасцi.

Форма правядзення: дзелавая гульня “Выпуск навiн” для вучняў 5–6 класаў.

Урок пачынаецца з традыцыйнай для выпуску навiн застаўкi. Вядучыя загадзя падрыхтаваны. Iх словы суправаджаюцца вiдэарадам. Вiдэаролiкi можна знайсцi па ссылках:https://planetabelarus.by/publications/videorolikiobelarusichtobyinteresnorasskazatorodnoystrane/, https://www.tvr.by/videogallery/publitsisticheskie/moyabelarus/, https://www.youtube.com/watch?v=dBUXLYTgj3w i iнш.

Вядучы. Добры дзень, паважаныя суайчыннiкi!

Вядучая. Вiтаем вас у студыi навiн. Наш спецыяльны выпуск мы назвалi “Дайджэст незалежнасцi”.

Вядучы. I мы раскажам аб дасягненнях Беларусi за 25 гадоў незалежнасцi, аб тым, чым мы можам i павiнны ганарыцца.

Вядучая. Беларусь — гэта мiратворац. Краiна першай з усiх былых рэспублiк СССР адмовiлася ад валодання ядзернай зброяй — i вывела яе са сваёй тэрыторыi ў канцы 1996 года. А намаганнi па нармалiзацыi сiтуацыi ва Украiне i мiнскiя дамоўленасцi толькi замацавалi яе мiратворчую ролю. Напамiнам пра гэтую падзею можна лiчыць памятны знак, якi зараз знаходзiцца на тэрыторыi комплекса “Лiнiя Сталiна”, а раней размяшчаўся ў Баранавiчах. Ён уяўляе сабой ракету Р–12.

Вядучы. Нельга не згадаць дасягненнi беларусаў у лiчбавай эканомiцы. У 2005 годзе быў падпiсаны Дэкрет “Аб стварэннi Парка высокiх тэхналогiй”. Сёння ў iм зарэгiстравана каля 240 кампанiй, сярод iх ёсць i добра вядомыя ва ўсiм свеце. А беларускiя праграмiсты — адны з самых запатрабаваных на планеце.

Вядучая. Не толькi лiчбавая эканомiка атрымала такое развiццё. У нас адкрывалiся новыя прадпрыемствы, набывалi сучасны выгляд i былыя савецкiя гiганты. Прывядзём просты прыклад: наш самазвал “БелАЗ–75710” прызнаны самым вялiкiм у свеце. За адзiн раз можа перавезцi 450 тон грузу. Гэта прыблiзна 6,5 чыгуначных вагонаў.

Вядучы. Эканомiка зарабляе грошы, кааб развiвалiся культура, навука, адукацыя. I ў сферы культуры мы бачым значныя змены. Пабудавана сучасная бiблiятэка. Будынак займае 24-е месца сярод самых незвычайных будынкаў, далёка аперажаючы такiя шэдэўры сучаснай архiтэктуры, як нацыянальны стадыён Пекiна i знакамiтую башню “Барселона”.

Вядучая. Клапоцяцца ў нас i пра гiстарычныя шэдэўры. Так, у спiсе адноўленых каштоўнасцей — Мiрскi, Нясвiжскi, Косаўскi замкi, музеi-сядзiбы Адама Мiцкевiча i Мiхаiла Агiнскага, Аўгустоўскi канал.

Вядучы. Беларусь можа ганарыцца i сваiмi людзьмi. Хто ў свеце не ведае нашых Францыска Скарыну, Iгната Дамейку…

Вядучая. Трэба адзначыць, у сучаснай Беларусi жывуць не менш знакамiтыя iх нашчадкi. Напрыклад, услаўляюць нашу краiну спартсмены. Вiталь Шчэрба — шасцiразовы алiмпiйскi чэмпiён па спартыўнай гiмнастыцы, прызнаны адным з найлепшых гiмнастаў усiх часоў!

Вядучы. А зараз я перадаю слова нашаму карэспандэнту ў рэгiёне. … (iмя “журналiста”), раскажыце нам, чым адметны ваш рэгiён (вобласць, горад, раён).

Дэманструецца загадзя запiсаны вiдэаролiк на мясцовую тэматыку (памятныя месцы, знакамiтыя землякi, прадпрыемствы, дасягненнi рэгiёна цi горада i iнш).

Вядучы. Дзякуй, … (iмя журналiста). Як вы разумееце, гэта толькi маленькая частка таго, чым мы можам ганарыцца. Мы i далей будзем знаёмiць вас, дарагiя гледачы, з самымi яскравымi беларускiмi набыткамi ў эканомiцы, спорце, навуцы i культуры.

Вядучая. I напрыканцы выпуска — традыцыйны “Прагноз надвор’я”. Толькi будзе ён незвычайны. Мы нагадаем пра найпрыгажэйшыя прыродныя аб’екты Беларусi.

Вядучы. Вы многае ўбачылi i пачулi сёння. Час правесцi наш iнтэрактыў. Прысылайце нам у студыю вашы матывацыйныя фота.

Вучнi вывешваюць на доску матывацыйныя фота, якiя ўяўляюць сабой фота нейкага значнага аб’екта i кароткi лозунг, заклiк быць iнiцыятыўным, патрыятычным цi карысным для сваёй краiны (на гэта можна адвесцi нейкi час альбо даць апераджальнае заданне).

Вядучая. Наша Беларусь адорана не толькi прыгожай прыродай, багатай гiсторыяй, але i таленавiтымi людзьмi. Такiя людзi стварылi фiльм пра Беларусь, якi прызнаны самым прыгожым на мiжнародным конкурсе ў кiтайскiм Шанхаi. Глядзiм i натхняемся!

https://sputnik.by/video/20181206/1039038598/Videorolik-o-Belarusi-priznali-samym-krasivym-na-konkurse-v-Shankhae.html