Беларусь і Рэспубліка Карэя актывізуюць супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій

- 15:02Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі па выніках сустрэчы кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Карэя па эканамічных пытаннях Лі Тхэ Хо.

На сустрэчы адбылося абмеркаванне шырокага спектра пытанняў двухбаковых адносін. “Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, актывізацыі ўзаемадзеяння ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, пашырэнні дзелавых кантактаў паміж краінамі”, — адзначылі ў прэс-службе.

Лі Тхэ Хо прыбыў у Мінск для ўдзелу ў чацвёртым пасяджэнні сумеснага камітэта Беларусі і Рэспублікі Карэя па эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве. Беларускі бок на пасяджэнні быў прадстаўлены намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым.

Акрамя пасяджэння сумеснага камітэта і сустрэч у МЗС Беларусі, у праграму знаходжання карэйскай дэлегацыі ўвайшло наведванне Парка высокіх тэхналогій, Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка “Вялікі камень” і ТАА “Палімайстар”, якое вырабляе вымяральныя прыборы радыяцыйнага кантролю.