Беларусь у гэтым годзе не плануе імпартаваць збожжа

- 11:10Інфармацыйная гадзіна

Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

“Мы думаем, што ў бягучым годзе не будзем закупляць збожжа з-за межаў нашай краіны, — сказаў Леанід Заяц. — Мы падвядзём вынікі сваёй уборкі па якасці пшаніцы, якая ў першую чаргу ідзе на хлебапякарныя мэты і для вырабу макаронаў. Клейкавіна 28 працэнтаў забяспечыць патрэбнасці макароннай прамысловасці ў поўным аб’ёме”.
Леанід Заяц падкрэсліў, што Беларусь сёння ў стане поўнасцю забяспечыць хлебам сваё насельніцтва. Забяспечваецца патрэбнасць і па іншых таварных пазіцыях — малаку, мясе і інш.
Леанід Заяц запэўніў, што цэны на нашу прадукцыю не ўзнімуцца. “У нас дастаткова прадукцыі сёння — дастаткова малака, мяса,
садавіннаагародніннай прадукцыі і г.д., для таго каб стабілізаваць харчовы рынак. Такім чынам, у нас няма намераў спекуляваць на нашым унутраным рынку шляхам павышэння цэн”.
Міністр таксама адзначыў, што, акрамя забеспячэння прадуктамі харчавання ўнутранага рынку, частку прадукцыі краіна рэалізуе на экспарт. Яго геаграфія пастаянна пашыраецца. У тым ліку ў гэтым годзе актыўна ідзе дыверсіфікацыя рынкаў збыту.