Беларусь у якасці наглядальніка прымае ўдзел у саміце “16+1”

- 10:19Інфармацыйная гадзіна

Урадавая група на чале з першым намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі Васілём Мацюшэўскім прыме сёння, 7 ліпеня, удзел у саміце кіраўнікоў урадаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая ў фармаце “16+1”, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. Саміт праходзіць у сталіцы Балгарыі Сафіі.

У час рабочага візіту першы віцэ-прэм’ер сустрэнецца са старшынёй урада Сербіі Анай Брнабіч. Акрамя таго, Васіль Мацюшэўскі прыме ўд зел у адкрыцці бізнес-форуму краін — удзельніц фармату супрацоўніцтва “16+1”, а таксама ў пленарным пасяджэнні кіраўнікоў урадаў краін “16+1”.

На палях саміту ў першага намесніка прэм’ер-міністра запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы.

Фармат супрацоўніцтва “16+1” быі ініцыіраваны Кітаем у 2012 годзе. Яго мэта — актывізацыя ўзаемадзеяння КНР з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Албанія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Латвія, Літва, Македонія, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Эстонія). Да гэтага часу бакі правялі шэс ць самітаў: у Варшаве (2012 год), Бухарэсце (2013 год), Бялградзе (2014 год), Сучжоу (2015 год), Рызе (2016 год), Будапешце (2017 год).

У апошнія тры гады Кітай актыўна прыцягвае да ўдзелу ў фармаце “16+1” наглядальнікаў — Аўстрыю, Грэцыю, Беларусь, ЕС, ЕБРР. Беларусь ужо двойчы прымала ўдзел у самітах “16+1” на ўзроўні прэм’ер-міністра: у 2016 годзе ў Рызе і ў 2017 годзе ў Будапешце. У будапешцкіх дырэктывах, прынятых па выніках саміту, быў замацаваны статус Беларусі як наглядальніка фармату.