Беларусам дазволілі мяняць прозвішча і імя на псеўданім. Які дакумент гэта рэгулюе

- 12:23Новости, Приложение, Школа управления

Дазволена змена прозвішча і імя на псеўданім. Адпаведныя змяненні ўнесены ў Палажэнне аб парадку рэгістрацыі актаў грама­дзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгістру­юць акты грама­дзянскага стану, і замацаваны пастановай Савета Міністраў № 155 ад 27 лютага 2023 го­да, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Дакумент пашырае ўважлівыя прычыны для змены імя і прозвішча. Цяпер, згодна з пастановай, змена прозвішча, уласнага імя магчымая, калі ёсць жаданне насіць прозвішча і ўласнае імя ў адпаведнасці з псеўданімам, які выкарыстоўваецца.

У Беларусі дазвол на змену прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку даецца пры наяўнасці ўважлівых прычын. Сярод іх, напрыклад, немілагуч­насць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку або цяжкасць іх вымаўлення; жаданне насіць агульнае з мужам прозвішча або вярнуць сваё дашлюбнае прозвішча, калі пра гэта не было заяўлена пры разводзе.

Акрамя таго, змя­ніць проз­вішча, імя можна ў выпадку, калі ёсць жаданне насіць проз­вішча айчыма (мачахі), які выхаваў заяўніка, або імя па баць­ку па імені айчыма, калі ўсынаўленне не можа быць аформлена; жаданне насіць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адпаведныя выбранай нацыянальнасці; жаданне вярнуць дашлюбнае прозвішча пасля смерці мужа і інш.

Пастановай Саўміна таксама зменены тэрмін, на працягу якога павінны захоўвацца запісы ­актаў грамадзянскага стану. Так, запісы актаў грама­дзянскага стану, сфарміраваныя ў Кнігу рэгістрацыі актаў грама­дзянскага стану, захоўваюцца на працягу 100 гадоў з дня іх здзяй­снення ў аддзелах загса па месцы рэгістрацыі акта грама­дзян­скага стану (першыя экзэмпляры) і ў адпаведных архівах органаў загса абласцей і Мінска (другія экзэмпля-
ры).

Пасля заканчэння гэтага тэрміну запісы ­актаў, сфарміраваныя ў Кнігу рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, перадаюцца на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы ў парадку, вызначаным Міністэрствам юстыцыі.

Па матэрыялах pravo.by падрыхтавала Вольга ДУБОЎСКАЯ