Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў выказаў удзячнасць Беларусі за работу ў якасці старшыні Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2015 годзе. Аб гэтым ён заявіў 21 снежня ў Маскве на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
“Перш за ўсё, я хачу падзякаваць беларускаму боку, Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за праведзеную вельмі вялікую, карпатлівую работу”, — сказаў Нурсултан Назарбаеў.
Ён адзначыў, што ў 2016 годзе Казахстан прымае ад Беларусі старшынства ў ЕАЭС. “Мы надаём выключна важнае значэнне дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, які мае вялікі патэнцыял для развіцця нашых краін, — сказаў Прэзідэнт Казахстана. — З улікам нестабільнасці сусветнай эканамічнай кан’юнктуры мы разумеем, што 2016 год будзе складаным і нам давядзецца працаваць у асаблівых умовах”.
Нурсултан Назарбаеў адзначыў, што Казахстан у час свайго старшынства ўдзеліць павышаную ўвагу пытанням стварэння зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва, а таксама развіцця эканамічнага супрацоўніцтва з Кітаем.