Беларускія школьнікі заваявалі 58 медалёў на XIX Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе

Навучэнцы з Беларусі паспяхова выступілі на XIX Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы. На спаборніцтвах нашу краіну прадстаўлялі 90 чалавек, з іх 33 змагаліся за ўзнагароды па матэматыцы, 41 — па інфарматыцы і 16 — па фізіцы.