Беларускія юніёры атрымалі медалі

- 15:05World Skills

Вынікі асноўных спаборніцтваў Міжнароднага чэмпіянату WorldSkills Kazan — 2019 яшчэ не падведзены, а нашы юніёры ўжо ўзрадавалі Беларусь. Усе ўдзельнікі JuniorSkills з нашай краіны заваявалі сярэбраныя і бронзавыя медалі.

У намінацыі “Графічны дызайн” “серабро” выйграў Максім Цароў, у намінацыі “Эксплуатацыя беспілотных авіяцыйных сістэм” таксама “серабро” атрымаў Максім Парфяновіч. Мікіта Штраус выступаў у кампетэнцыі “Полімеханіка і аўтаматызацыя” і заняў другую прыступку п’едэстала. У кампетэнцыі “Прамысловая робататэхніка” сярэбраны медаль заваявалі Ілья Мельнікаў і Мілана Казлова, а ў кампетэнцыі “Вэб-тэхналогіі” бронзавы медаль выйграў Ілья Калько. Віншуем нашых юніёраў і кіраўніка каманды Мікалая Уладзіміравіча Гаўрылюка з выдатнымі вынікамі!

Ала КЛЮЙКО, Казань.