“Беларусы не абыякавыя да сваёй будучыні і да выбару гэтай будучыні”

- 10:52Выбары 2015

Галоўная задача сродкаў масавай інфармацыі ў час выбарчай кампаніі – прыцягнуць грамадзян на выбарчыя ўчасткі. Такое меркаванне выказала міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

Кіраўнік ведамства звярнула ўвагу, што СМІ самастойныя ў сваёй рэдакцыйнай палітыцы і закон забараняе ўмяшанне ў яе. “Але самая галоўная задача, якая сёння ёсць у нашага інфармацыйнага поля, – у поўным аб’ёме забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне дакладнай і поўнай інфармацыі, а таксама прыцягнуць іх на выбарчыя ўчасткі. Сёння беларусы не абыякавыя да сваёй будучыні і да выбару гэтай будучыні”, – лічыць Лілія Ананіч.
Пры гэтым, паводле яе слоў, рэдакцыям не трэба апускацца да “жаўцізны”, якую эксплуатуюць асобныя інтэрнэт-рэсурсы. “Думаю, што ўзважаная, адказная журналістыка – той крытэрый, які вызначае папулярнасць у чытацкай і глядацкай аўдыторыі, – сказала Лілія Ананіч. – Першыя радкі публікацыі або сюжэта адразу паказваюць, што журналіст хоча сказаць свайму гледачу, слухачу, чытачу”.