Беражыце лес

- 17:31Нам пішуць

21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень лясоў, ці Сусветны дзень аховы лясоў. Здароўе “лёгкіх планеты” залежыць ад кожнага, бо ўсе карыстаюцца дарамі лесу ў той ці іншай ступені. Гэты дзень — нагода задумацца і, магчыма, нешта зрабіць. Міжнародны дзень лясоў актыўна адзначаецца і ў нашай краіне. Бо лес для нас — адно з самых значных прыродных багаццяў.

У нашай школе правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных праблеме ахове лясоў: экскурсія па экалагічнай сцежцы для вучняў 5—7 класаў, удзел у акцыі “Падары паперы другое жыццё”. Вучні пачатковых класаў гэтым днём сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа “У госці да Лесавіка”. Падчас падарожжа дзеці пазнаёміліся з сакрэтамі лесу, адгадвалі загадкі, рашалі красворды, выконвалі заданні Лесавіка, наведалі невялікую выставу вырабаў з прыроднага матэрыялу, арганізаваную ўдзельнікамі школьнага экалагічнага гуртка “Медунічка”. Напрыканцы падарожжа кожны з вучняў атрымаў экалагічную памятку “Правілы паводзін у лесе”.

Наталля СКВАРАДА,
настаўніца пачатковых класаў
Вераб’евіцкай базавай школы Навагрудскага раёна.