“Без дысцыпліны і парадку нічога не зробіце”

- 12:24Інфармацыйная гадзіна

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў ходзе кадравых назначэнняў асаблівую ўвагу ўдзяліў пытанням дысцыпліны і парадку.
“Без дысцыпліны і парадку нічога не зробіце. Не будзе жалезнага парадку, толку не будзе”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Назначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, прэзідэнт падкрэсліў: “І яшчэ адно пытанне якраз на злобу дня, якое мяне хвалюе: вельмі шмат падначаленых, прыйшоўшы на гэтую пасаду (хоць я вас папярэджваю, што вы на перадавой, твар у твар з людзьмі), пачынаюць паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы. Я не супраць, але — за ваш уласны кошт”. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што “вельмі шмат старшынь райвыканкамаў на гэтым пагарэлі”.
Ён таксама папярэдзіў: “Калі вы ідзяце на гэтую пасаду, вы павінны ведаць, што вы, як на шкле, прасвечваецеся з усіх бакоў, і людзі вас бачаць. Наступны год будзе вельмі складаным, смею заўважыць, што такога года ў гісторыі нашай краіны не было. Абвалілася Расія, што робіцца ва Украіне (а гэта наш другі рынак), Казахстан прасеў. І нам трэба проста выстаяць. І калі мы будзем працаваць, не рэагуючы на людзей, іх прапановы, заўвагі, не падтрымліваючы іх, а ствараючы сваё матэрыяльнае становішча, то такая ўлада народу не патрэбна. Я прашу вас засвоіць гэта”.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ва ўсіх дакладна вызначаны зоны адказнасці і трэба ў адпаведнасці з гэтым працаваць. Але інтарэсы людзей павінны быць самым галоўным у рабоце чыноўнікаў. Людзі павінны мець магчымасць працаваць і зарабляць.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што да прадстаўнікоў улады і ў далейшым будуць выстаўляцца самыя высокія патрабаванні.