Без канфліктаў

З мэтай навучання педагагічнага калектыву спосабам канструктыўнага вырашэння канфліктных сітуацый у яслях-садзе № 8 Навагрудка Гродзенскай вобласці ў сярэдзіне лютага быў праведзены трэнінг “Канфлікты ў нашым жыцці”. Падчас сумеснай працы педагогі змаглі павысіць матывацыю да бесканфліктных зносін, прапрацаваць новыя мадэлі паводзін, развіць навыкі пазітыўных і стваральных узаемін.

Вынікам трэнінгу стала ўмацаванне ўзаемаадносін у педагагічным калектыве праз рэалізацыю прынцыпаў супрацоўніцтва, эмпатыі, добразычлівасці. Выпрацавалі адзіную стратэгію ўзаемадзеяння, успрымання і разумення.

Валянціна КОПАЦЬ,
педагог-псіхолаг ясляў-сада № 8 Навагрудка.