Без памылак

- 11:16Нам пішуць

Днямі ў Камянюцкай школе прайшла сустрэча вучняў 3 і 4 класаў са старшым інспектарам АП АДАІ Камянецкага РАУС маёрам міліцыі Юрыем Паўлавічам Кучынскім і першым сакратаром Камянецкага райкама ГА “БРСМ” Марынай Валер’еўнай Слуцкай, прысвечаная адзінаму дню бяспекі дарожнага руху ў рамках акцыі “Дарога памылак не даруе”.

Дзецям паказалі кароткаметражныя пазнавальныя кінафільмы пра бяспечныя паводзіны на дарозе. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі замацавалі пройдзены матэрыял, але і набылі шмат новай і карыснай інфармацыі, якая спатрэбілася ў вясёлай віктарыне, дзе кожны мог праверыць веды па правілах дарожнага руху.

На памяць аб сустрэчы — карысныя і патрэбныя падарункі. Галоўнае — дзеці зразумелі, што выкананне ўсіх правіл дарожнага руху — залог захавання здароўя, а флікер — неабходны элемент для ўдзельнікаў дарожнага руху.

Настасся МЕШЧАНЧУК,
педагог-псіхолаг Камянюцкай сярэдняй школы Камянецкага раёна.