Біятлон — відовішчны, вынікі — дастойныя

- 9:30Спартыўныя падзеі

Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба адбыліся на Магілёўшчыне.

Больш за 300 юных біятланістаў сабраліся на лыжаролернай трасе ў Чавусах. Усяго ў знакавым турніры прынялі ўдзел 23 каманды з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю. На працягу трох дзён юнакі і дзяўчаты паказвалі свой спартыўны спрыт, спаборнічалі ў трапнасці і хуткасці.

Спаборніцтвы праводзіліся на розных па працягласці дыстанцыях: ад 1,8 кіламетра — для малодшых, і да трох кіламетраў для прадстаўнікоў старэйшай узроставай групы. Право­дзіліся мас-старты, эстафеты. Спартсменам неабходна было справіцца і з агнявымі рубяжамі. Турнір атрымаўся відовішчным. Усе спартсмены займаюцца біятлонам на аматарскім узроўні і не з’яўляюцца навучэнцамі спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў. І тым не менш усе паказвалі дастойныя вынікі.

Пасля заканчэння спаборніцтваў з ліку пераможцаў была сфарміравана зборная каманда Магілёўскай вобласці. У яе склад увайшлі 28 лепшых юных спартсменаў. Менавіта яны ў хуткім часе прадставяць рэгіён на рэспубліканскіх спаборніцтвах “Снежны снайпер” у Раўбічах.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота Андрэя САЗОНАВА, “СБ”.