Боль і памяць

Напярэдадні 22 чэрвеня — Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — старшы атрад аздараўленчага лагера “Вясёлка” сярэдняй школы № 2 Скідзеля Гродзенскага раёна пабываў у вёсцы Партызанская, якая ў гады вайны амаль паўтарыла лёс Хатыні: 14 ліпеня 1943 года карнікі ўварваліся ў вёску, спалілі 80 двароў, будынак школы і клуба. Загінулі 500 чалавек, з іх 230 дзяцей.

Школьнікі ўшанавалі памяць загінулых жыхароў вёскі, усклалі кветкі да помніка. А малодшыя вучні, якія наведваюць аздараўленчы лагер “Вясёлка”, адправіліся на экскурсію ў гісторыка-краязнаўчы музей сярэдняй школы № 3 Скідзеля. Яны яшчэ раз нібы дакрануліся да вогненных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: лёс Скідзеля ў гады акупацыі, подзвіг камсамольцаў-падпольшчыкаў, антыфашысцкая барацьба.

Экскурсіі па памятных мясцінах, наведванне музеяў, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчынный вайны садзейнічаюць патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, разуменню і асэнсаванню ролі перамогі нашага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Вікторыя ДАШКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 2 Скідзеля Гродзенскага раёна.