Будучыня Беларусі – гэта мы!

У Субацкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе ў рамках інфармацыйнай гадзіны адбылося пасяджэнне Школы актыўнага грамадзяніна з навучэнцамі 9—11 класаў “Будучыня Беларусі — гэта мы!”.

Старшакласнікі і госць мерапрыемства — дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Зара і К” Юрый Уладзіміравіч Касталомаў — вялі размову аб такіх духоўна-маральных каштоўнасцях, як міласэрнасць, справядлівасць і спачуванне, аб ролі дзяржавы ў падтрымцы маладых талентаў і міжнародным супрацоўніцтве ў галіне мастацтва, аб каштоўнасцях сям’і і сямейных традыцыях.

Юрый Уладзіміравіч выступіў перад навучэнцамі школы і расказаў пра дабрачынную акцыю “Нашы дзеці” пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая дазваляе прыцягнуць увагу да праблемы дзяцінства, аказаць дапамогу і падтрымку найменш абароненым катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвагі з боку дзяржавы і грамадства.

Навучэнцы актыўна ўключыліся ў абмеркаванне блока “Еўрабачанне- 2018”, дзе найбольшую цікавасць выклікалі пытанні: “Як вы думаеце, чаму менавіта наша краіна прымала рэкордную колькасць удзельнікаў конкурсу “Еўрабачанне” за ўсю гісторыю музычных шоу?”, “Пошукавы запыт “детское Евровидение-2018” сярод трэндаў Google выйшаў на другое месца ў інтэрнэце. Як вы думаеце, чаму папулярнасць гэтага конкурсу расце?”.

Разам з Юрыем Уладзіміравічам дзеці разважалі аб дэмаграфічнай бяспецы нашай краіны. Былі закрануты такія бакі тэмы, як дзяржаўная дапамога, падтрымка шматдзетных сем’яў і выхаванне годных грамадзян.

Юрый Уладзіміравіч пажадаў рэалізацыі ідэй, добрых спраў і надзейных сяброў, а галоўнае — знайсці сябе, рухацца наперад, не сядзець склаўшы рукі, выкарыстаць усе магчымасці для таго, каб зрабіць жыццё асэнсаваным.

Аксана ХАЯН,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Субацкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна.