Будучыня Беларусі

- 9:39Актуально, Апошнія запісы

З атрыманнем пашпарта малады чалавек становіцца паўнапраўным грамадзянінам краіны, заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі ў час Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, якая стартавала 10 сакавіка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

“Дзяржава сёння надае вялікае значэнне ўручэнню пашпартоў маладым грамадзянам ва ўрачыстай атмасферы. Сімвалічна, што маладыя людзі атрымліваюць пашпарты з рук вядомых людзей. Гэта падкрэслівае тое каласальнае значэнне, якое ўлада надае фарміраванню сапраўдных грамадзян, сапраўдных патрыётаў”, — сказаў Ігар Бузоўскі.
“Атрыманне пашпарта — гэта не проста нейкі цырыманіял, па сутнасці, гэта магчымасць яшчэ раз адчуць сваё дачыненне да развіцця дзяржавы, гэта магчымасць аб’яднаць моладзь нашай краіны”, — заявіў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Андрэй Белякоў у ходзе Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”.У час акцыі маладыя людзі атрымліваюць пашпарты з рук аўтарытэтных і паважаных людзей краіны. Паводле слоў Андрэя Белякова, у гэтым ёсць нейкі сімвалізм. Юнакі і дзяўчаты, якія толькі пачынаюць свой жыццёвы шлях, пераймаюць каштоўны вопыт: як можна ставіць мэты, перамагаць і дабівацца вынікаў.
10 сакавіка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай атмасферы атрымалі дваццаць сем 14-гадовых беларусаў з усіх рэгіёнаў краіны: выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд. Усе яны таксама атрымалі аформлены альбом “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Пасля цырымоніі для юнакоў і дзяўчат была арганізавана экскурсія па музеі.
Урачыстыя мерапрыемствы акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” праходзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны з 10 па 15 сакавіка. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовыя падлеткі атрымаюць з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў і іншых аўтарытэтных людзей.
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка) мерапрыемствы пройдуць у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу і Канстытуцыйным судзе.
Ідэйным натхняльнікам акцыі з 2004 года выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Акцыя прызначана акцэнтаваць увагу 14- гадовых падлеткаў на такой значнай у іх жыцці падзеі, як атрыманне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама стварыць умовы для ўсведамлення юнакамі і дзяўчатамі сэнсу і значнасці сваёй дзейнасці як грамадзяніна.
НА ЗДЫМКУ: Ігар Бузоўскі ўручае пашпарт навучэнцы гімназіі № 1 Любані, пераможцы Рэспубліканскага конкурсу “Я родным краем ганаруся”, пераможцы II і III этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове Таццяне Пальчук.

Фота Максіма ГУЧАКА, БелТА.