Будучыя інжынеры на балі

Першы ўніверсітэцкі баль Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту адкрыўся паланэзам.

Спачатку былі паказальныя выступ­ленні — іх выканалі пары, якія спецыяльна рыхтаваліся да балю. Сярод гасцей былі кіраўнікі ўстановы, выкладчыкі, студэнты, бацькі і сябры. На танцавальную пляцоўку запрасілі і тых, хто наогул не знаёмы з харэаграфіяй. Танцмайстар дапамагала ім асвойваць тэхніку рухаў.

Такім чынам, у танцах розных краін свету і часоў закружыліся маладыя. “Вальс знаёмстваў”, “Парыжскі марш”, “Багемская полька”, “Катыльён” — распарадчыкі балю паклапаціліся, каб нікому не было сумна. Таксама ў праграме былі бальныя гульні і песні, якія кавалеры падрыхтавалі ў якасці сюрпрызу мілым дамам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.