Будучыя педагогі — пачаткоўцам

- 9:42Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

“Ідэі міру — у сэрцы дзяцей” — пад такой назвай у сталіцы стартаваў праект Беларускага фонду міру і Беларускага саюза жанчын, які рэалізуецца Мінскім гарадскім педагагічным каледжам.

Вельмі сімвалічна, што прэзентацыя гэтага праекта адбылася ў канферэнц-зале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

— У Год міру і стварэння асаблівае гучанне набываюць праекты, якія накіраваны на ўмацаванне ідэй міру, — адзначыла дырэктар Мінскага гарадскога педагагічнага кале­джа Кацярына Пятруцкая. — Мэта новага адукацыйнага праекта — прасоўванне ідэй міру і стварэння шляхам правядзення ўрокаў міру ва ўстановах адукацыі горада. Унікальнасць праекта заключаецца ў незвычайным фармаце: будучыя педагогі — для юных міратворцаў, вучняў пачатковых класаў. Урокі міру — гэта маладыя апавядальнікі, пазнавальныя фільмы, цікавыя заданні, інтэрактывы, якія будуць садзейнічаць пры­віццю малодшым школьнікам любові да Ра­дзімы, духоўна-маральнаму выхаванню і фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі. 

Урокі міру будуць праводзіцца 21-га чысла кожнага месяца, бо 21 верасня ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень міру. 

Дарэчы, для другакурснікаў Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа пасяджэнне клуба “П3-фармат: педагог — патрыёт — прафесіянал” было арганізавана ў форме вучэбнага ўрока міру, які правялі дырэктар установы Кацярына Пятруцкая, педагогі Святлана Елісеева, Ганна Філін і навучэнка каледжа Паліна Касцевіч. Навучэнцы азнаёміліся са зместавым і метадычным напаўненнем урока ў пачатковых класах. 

Пачаткам урока стаў відэасюжэт з цудоўнай дзіцячай песняй “Я рисую этот мир”. Падчас гутаркі з педагогам аб значэнні слова “мір” у песні навучэнцы вызначылі тэму ўрока “Мір і стварэнне.

 

Чытайце матэрыял Наталлі Калядзіч у нумары ад 24 студзеня 2023 года.